Пётырэнг: Беларусь -- самая недэмакратычная краіна Еўропы
У Еўропе сёння «фактычна няма іншай краіны, дзе было б менш дэмакратычнага развіцця, чым у Беларусі». Такое меркаванне выказаў новы кіраўнік Фонду Конрада Адэнаўэра,
Пётэрынг адзначыў, што падчас візіту ў Мінск 11–13 лютага «пераканаўся ў думцы, што ў Беларусі аўтарытарны рэжым і дэмакратычным сілам вельмі складана свабодна развівацца». Ён раскрытыкаваў той факт, што партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя адмоўлена ў рэгістрацыі. «Гэта яшчэ адно сведчанне рэпрэсій, прычым напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы ў красавіку, якія могуць стаць важным крокам да дэмакратыі», — лічыць кіраўнік Фонду Адэнаўэра.
Нямецкі палітык выказаў надзею, што Фонд атрымае магчымасць адкрыць бюро ў Мінску. Цяпер беларускія праекты рэалізуюцца праз Вільнюс.
«Я ўпэўнены, гэты рэжым не можа застацца адзіным аўтарытарным у Еўропе, калі мы падтрымаем дэмакратычны рух. А я менавіта для гэтага і прыехаў», — сказаў Пётэрынг.