
Міністэрства замежных спраў Польшчы плануе скласці "чорны спіс" беларускіх грамадзян, якія датычныя да пераследу прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі.
Ім не будуць выдаваць польскія візы. Аб гэтым паведамляе
УНІАН са спасылкай на польскае агенцтва
РАР, якое, нібыта, атрымала інфармацыю ад сваіх крыніц у МЗС Польшчы.