Як ў Эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі святкавалі Дзень Святога Вялянціна

Источник материала:  
12.02.2010 16:48 — Новости Общества
Як ў Эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі святкавалі Дзень Святога Вялянціна
Фота: Лізавета Нікольская, 
 t-style.info
“Праспект кахання – завулак радасці”. Так называлася свята, якое сёння наладзілі ў Эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі. Святкаванне Дня Святога Вялянціна для маладых інвалідаў складалася з шматлікіх конкурсаў, разважанняў аб узнікненні свята і дыскатэкі.

Свята арганізавана супрацоўнікамі эколага-біялагічнага цэнтра, навучэнцамі яго гурткоў і Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

- Для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў нас распрацавана асобная праграма, паводле якой мы займаемся з імі раслінамі, флорадызайнам і садаводствам, – кажа настаўніца групы Жана Кірэй. – Займаемся з маладымі інвалідамі з пачатку гэтага навучальнага года. Яны ходзяць у гурткі разам са звычайнымі вучнямі, навучаюцца не горш за іх. Бывае так, што некаторыя рэчы яны бачаць і адчуваюць нават лепей, чым мы. Упершыню мы агранізавалі для іх Новы год, цяпер вырашылі адсвяткаваць Дзень Святога Валянціна.

Паміж конкурсамі ўдзельнікі мелі магчымасць танцаваць і знаёміцца. Дзеля гэтага і было арганізавана свята. Моладзь дзялілі на пары і яны малявалі сімвал свята - сэрца, танчылі на газетах і сумесна рабілі прадстаўленне.

- Гэтым трэба займацца хаця б на такім ўзроўні, - падзялілася з ТС сваім меркаваннем дырэктарка цэнтра Святлана Зязюля. – Бо іншых магчымасцяў у нас няма. Усё робім сваімі сіламі. Але з такой моладзю не так і цяжка працаваць, яны не агрэсіўныя і робяць усё з захапленнем. Калі заручымся падтрымкай больш высокіх устаноў, пачнем ладзіць мерапрыемствы на другім ўзроўні.



←Значная частка дзяцей не гатовы ісці ў школу ў шасцігадовым узросце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика