У Варшаве падпісана беларуска‑польскае пагадненне аб малым памежным руху

Источник материала:  
12.02.2010 16:13 — Новости Общества

Міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі сёння ў Варшаве падпісалі беларуска‑польскае пагадненне аб малым памежным руху.

Для жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Польшчы ўводзіцца спрошчаны парадак перасячэння мяжы.

Да прыгранічных тэрыторый адносяцца прылеглыя да беларуска‑польскай мяжы адміністрацыйна‑тэрытарыяльныя адзінкі дзвюх краін, якія ўваходзяць у зону да 50 км ад лініі дзяржмяжы.

Скарыстацца новымі правіламі змогуць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на прымежных тэрыторыях не менш трох гадоў. Яны змогуць знаходзіцца на прымежных тэрыторыях суседняй краіны да 90 дзён на працягу паўгода.

Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі правялі таксама перамовы, якія тычацца актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, узаемадзеяння па лініі Беларусь — Еўрасаюз.

←19-летний парнишка в Бресте обворовал 4 павильона , чтобы поздравить девушку в День Влюбленных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика