Міліцыянты маладафронтаўцаў любяць

Источник материала:  
12.02.2010 11:40 — Новости Общества

Перад традыцыйнай маладафронтаўскай акцыяй у Дзень Святога Валянціна ўзмацніўся ціск з боку ўладаў. У сяброў МФ узнікаюць праблемы на месцы вучобы, міліцыя выклікае іхніх бацькоў на размовы.

Актывістку МФ Марыну Шаўлоўскую участковы паставіў на ўлік па справах непаўналетніх. Да дзяўчыны прыйдуць міліцыянты, каб «паглядзець, як яна жыве».

Маці Яшкевіча Мікіты выклікаюць да дырэктара, юнак нядаўна пісаў тлумачальную з нагоды мінулай акцыі Салідарнасці.

Да маладафронтаўкі Вікторыі Ладзіс ўжо двойчы дахаты наведваліся міліцыянты. Яе маці, Рыту Іванаўну, сёння выклікаюць у пакой міліцыі Ленінскага раёна Менску.

←Первые леди СНГ. Азербайджан вне конкуренции (фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика