Ад Гродна да Паклоннай гары

Источник материала:  
Ад Гродна да Паклоннай гарыМіжнародная “Эстафета Перамогі” стартавала ў Беларусі
Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў Гродне, каля мемарыяльнага ансамбля воінам-памежнікам Беларускай пагранічнай акругі, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. У прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі паведамілі, што акцыя праводзіцца па рашэнні Савета камандуючых памежных ведамстваў краін СНД і прысвечаная 65-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Плануецца, што да 18 лютага знак эстафеты Перамогі (пераходны Кубак) будзе пранесены ўздоўж дзяржаўнай мяжы на ўчастках Гродзенскай, Смаргоньскай, Гомельскай, Брэсцкай памежных груп, а таксама Лідскага, Полацкага і Пінскага пагранатрадаў. З нагоды гэтай падзеі на шляху следавання эстафеты будуць арганізаваны ўрачыстыя сходы, мітынгі, урокі мужнасці і канцэрты.
Перадача эстафеты ўкраінскаму боку адбудзецца 18 лютага ў Брэсце, у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. З Украіны эстафета рушыць у Малдову, затым пройдзе па тэрыторыі Расіі, Арменіі і завершыцца 28 мая ў Маскве на Паклоннай гары.

Уладзімір Мацвееў

←Life:) ждет официальной информации о председателе совета директоров Turkcell

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика