Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння ў Салігорску споўнілася 20 год
11.02.2010 18:59
—
Новости Общества

Установа унікальная. Сучасныя карпусы на паверхні, і цэлы медыцынскі горад пад зямлёй.
Саляныя шахты глыбінёй 420 метраў на першым рудаўпраўленні «Беларуськалія» сталі выратаваннем для больш як 30 тысяч пацыентаў. Лечаць там хваробы дыхальных шляхоў і алергію — з дапамогай салянога паветра. У яго заўжды аднолькавая тэмпература і вільготнасць. Да таго ж, яно абсалютна стэрыльнае. Эфект ад лячэння амаль стопрацэнтны.