Чорны бумер, чорны бумер

Источник материала:  
11.02.2010 10:30 — Новости Общества

Афіцыйны дылер BMW у Беларусі кампанія «Баварыя Мотарс» адкрыла аўтарызаваны сэрвісны цэнтр BMW у Мінску па вуліцы Аэрадромнай, 125.

Цяпер «Баварыя Мотарс» прапаноўвае поўны спектр паслуг па продажы, абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў BMW.

Як паведамілі ў кампаніі, сэрвісны цэнтр выконвае шырокі спектр работ па абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў BMW, устаноўцы дадатковага арыгінальнага абсталявання і аксесуараў, прадугледжаных рэгламентам завода‑вытворцы. Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў ажыццяўляецца кваліфікаваным персаналам у рамонтнай зоне з сучасным дыягнастычным, пад’ёмным і рамонтным абсталяваннем, якое адпавядае стандартам BMW. Гэта дае магчымасць дакладна вызначыць няспраўнасць і правесці рамонт з выкананнем высокіх патрабаванняў вытворцы да якасці і тэрмінаў работ. Пры працы выкарыстоўваюцца толькі арыгінальныя запасныя часткі і расходныя матэрыялы.

У сэрвісным цэнтры вядзецца поўная гісторыя абслугоўвання кожнага аўтамабіля, што дазваляе адсачыць яго тэхнічны стан на працягу ўсяго тэрміну службы. На ўсе работы і запасныя часткі даецца гарантыя.

***

BMW AG (Bayerische Motorenwerke AG) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў, рухавікоў, а таксама веласіпедаў. Кампанія заснавана ў 1916 годзе як завод авіяцыйных рухавікоў у Мюнхене. Сёння з’яўляецца адным з прызнаных лідэраў сярод найбуйнейшых сусветных аўтавытворцаў. Акрамя ўласна маркі BMW, баварскаму канцэрну належаць маркі MINI і Rolls‑Royce, а таксама спартыўнае падраздзяленне BMW Motorsport (аўтамабілі BMW серыі М).

←11 февраля – Всемирный день больного. Ликбез по правам пациента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика