Кот вучоны супраць пакемонаў

Источник материала:  

У магiлёўскiм кiнатэатры "Чырвоная зорка" пануе Пушкiнiяна

Абласное грамадскае аб'яднанне "Рускi дом" наладзiла выставу дзiцячых малюнкаў "Мой Пушкiн", гарадская бiблiятэка прапанавала дзецям кнiгi класiка рускай лiтаратуры, а прадпрыемства "Кiнавiдэапракат" паказала мультфiльмы паводле казак Пушкiна.

Работы маладых магiлёўскiх мастакоў паказалi, што любiмымi героямi дзятвы застаюцца Залаты пеўнiк, цар Салтан, кот вучоны, рыбак з залатой рыбкай, нянька Арына Радзiвонаўна, а таксама i сам Пушкiн — напрыклад, з Пегасам натхнення.

— Мы хочам, каб у век камп'ютарных гульняў i iншых пакемонаў нашы дзецi памяталi пра разумнае, вечнае i добрае, — сказаў старшыня "Рускага дома" Юрый Валабуеў. — Знаёмыя ўсiм з дзяцiнства казкi i вершы Аляксандра Пушкiна якраз выклiкаюць у сэрцы самыя добрыя пачуццi.

Ілона Iванова.

←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика