Уведзеная гранічная гандлёвая надбаўка на яблыкі — 500 руб. з кг
10.02.2010 14:25
—
Новости Общества
Мінэканомікі ўвяло гранічную гандлёвую надбаўку на свежыя яблыкі ў памеры 500 рублёў за кілаграм да закупнай (адпускной) цаны сельскагаспадарчых ці гуртовых арганізацый і імпарцёраў.
Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай ад 25 студзеня 2010 г. №15 «у мэтах забеспячэння роўнавыгаднасці ... рэалізацыі як айчыннай, так і дарагой імпартнай ... прадукцыі», — паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.
У выніку новаўвядзення маюць панізіцца цэны на яблыкі дарагіх гатункаў, але ў цэлым стане выгадней працаваць з яблыкамі з беларускіх садоў.