Пасол Сурыкаў абвяргае афіцыйны Мінск

Источник материала:  
10.02.2010 14:45 — Новости Общества

Расія не атрымлівала ад Беларусі прапановаў па ўдзеле ў прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў. Пра гэта заявіў журналістам у сераду ў Мінску пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Пэўных прапаноў няма, ёсць толькі жаданне папрацаваць над імі», — адзначыў пасол.

Дыпламат заявіў, што «гэтыя размовы ў вобласці нафтаперапрацоўкі (прыватызацыі) вядуцца з 90‑х. Але далей размоваў справа не ідзе».

«Хацелася б, каб беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы выказалі свае пазіцыі і выйшлі з добра вытлумачальнымі прапановамі», — падкрэсліў пасол. «Хацелася б, каб ад словаў пераходзілі да справы», — дадаў ён.

Расія не будзе сёлета бязмытава пастаўляць нафту ў Беларусь болей, за аб’ёмы, якія вызначаныя пратаколам,

нягледзячы на стварэнне ад 1 — ліпеня Адзінай мытнай прасторы ў межах Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана, сказаў Сурыкаў.

«Пратакол да міжурадавага пагаднення падпісаны. Беларускі і расійскі бакі вызначыліся па аб’ёмах нафты для ўнутраных патрэбаў Беларусі. Больш ніякіх дзеянняў не робіцца, дакумент падпісаны і чакае сваёй ратыфікацыі», — заявіў Сурыкаў.

Паводле ягоных слоў, »ўсе астатнія надзеі могуць быць пакінутыя па‑за рамкамі гэтага дакумента».

←Рыгора Бородулина издали в Москве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика