Апазіцыю пусцілі ў выбарчыя камісіі. Намінальна

Источник материала:  
10.02.2010 13:19 — Новости Общества

На пачатку лютага старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што ўсе неабходныя для правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў тэрытарыяльныя камісіі створаны.

Усяго іх 1495 — 6 абласных, 118 раённых, 27 гарадскіх, 56 пасялковых і 1288 сельскіх.

У склад камісій уключана 11 697 чалавек з 13 106 прэтэндэнтаў. Больш за палову (каля 52%) складу тэрытарыяльных выбарчых камісій склалі грамадзяне, якія вылучаліся шляхам падачы заяў. Прадстаўнікі ад «працоўных калектываў» склалі 12,8% членаў выбаркамаў, ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў — 35,3%.

У склад тэрытарыяльных выбаркамаў ўвайшлі 105 прадстаўнікоў партый, або 0,9% ад агульнага складу камісій.

У тым ліку 75 — ад Камуністычнай партыі Беларусі, 9 — ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (з 21‑га прэтэндэнта) , 7 — ад Ліберальна‑дэмакратычнай партыі (з 9‑ці), 5 — ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 4 — ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі (з 14‑ці), па 2 — ад Беларускай аграрнай партыі і Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі «Грамада», а таксама адзін ад Сацыяльна‑спартыўнай партыі.

Палітычныя партыі вылучылі ў склад выбарчых камісій 149 чалавек, што склала каля 1% ад агульнай колькасці людзей, якія прэтэндуюць на ўдзел у іх працы.

У склад камісіяў таксама ўвайшлі больш за 4 тыс. прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў (або 34,4% ад агульнага складу камісій). У іх ліку ‑‑ «Белая Русь» (517 прадстаўнікоў), БРСМ (527), Беларускі саюз жанчын (489), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў (303), ФПБ (1882) і іншыя (306).

Каментуючы невялікую колькасць прадстаўнікоў апазіцыйных партый, якія прайшлі ў склад выбарчых камісій, Л.Ярмошына назвала прычынай гэтага юрыдычную недасведчанасць палітычных партый. Яны, маўляў, праз свае абласныя структуры прасоўвалі прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ніжэйшага ўзроўню.

9 лютага стала вядома аб фармаванні акруговых выбарчых камісій. Усяго іх сфармавалі 367, у камісіі ўвайшло 4542 чалавека.

Праз збор подпісаў у акруговыя камісіі трапіла 1427 чалавек, альбо 32,1% ад агульнай колькасці. Ад грамадскіх аб’яднанняў — 1955, альбо 43%. Ад палітычных партый — 302 альбо 6,7%. Палітычныя партыі ў акруговых выбарчых камісіях — КПБ —175 чалавек, «Справядлівы свет» — 48, Аграрная партыя — 19, БНФ —16 (з 50‑ці прэтэндэнтаў), ЛДП — 16, АГП — 14 (з 60‑ці ахвотных).

У параўнанні з тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі, у склад акруговых увайшло больш прадстаўнікоў апазіцыйных партый — 78 супраць 20‑ці. Аднак на фоне агульнай колькасці — 1427 чалавек — гэта вельмі мала і пярэчыць прынцыпу празрыстасці выбараў.

Усяго НН налічыла каля 160 незалежных ад лукашэнкаўцаў прадстаўнікоў у камісіях рознага ўзроўню. Гэта менш за 1% ад агульнага складу. Ці варта тое разумець як прагрэс, з клікам таго, што на мінулых выбараў такіх было ўсяго каля 0,2%?

Наступным этапам выбарчай кампаніі для палітычных партый стане фармаванне і рэгістрацыя ініцыятыўных груп сваіх кандыдатаў. Наколькі рэальным будзе ўплыў прадстаўнікоў апазіцыі на працу выбарчых камісій стае зразумелым толькі падчас саміх выбараў. Папярэднія прагнозы палітычных аглядальнікаў і лідэраў партый даволі песімістычныя.

←Total инвестирует до $500 млн в боливийский газ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика