Праходзіць канферэнцыя BISS «Шлях Беларусі ў Еўропе»

Источник материала:  
10.02.2010 10:33 — Новости Общества

У Мінску, у гатэлі «Crowne Plaza», праходзіць трэцяя штогадовая канферэнцыя Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, якая праводзіцца пад патранажам Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і арганізуецца супольна з Інстытутам даследаванняў бяспекі Еўрапейскага Саюза (Парыж, Францыя) і Беларускім прадстаўніцтвам Фонду Конрада Адэнаўэра (Вільня, Літва).

Трэцяя штогадовая каферэнцыя BISS, з’яўляецца своеасаблівым форумам, на якім эксперты, афіцыйныя асобы, грамадскія дзеячы Беларусі, краін ЕС, Расіі і ўсходніх партнёраў ЕС, распачнуць новы працэс грамадскага дыялогу, закліканага акрэсліць шлях Беларусі да еўрапейскай палітычнай, эканамічнай і культурнай прасторы, а таксама вызначыць магчымасці для дасягнення ўнутрынацыянальнага кансэнсусу ў вызначэнні еўрапейскага шляху развіцця.

Канферэнцыя падзеленая на эканамічную і палітычную часткі. Удзел у сённяшніх паседжаннях возьмуць такія вядомыя эксперты, як Аляксандр Забароўскі, Інстытут эканомікі, Нацыянальная акадэмія навук, Мінск, Ірына Тачыцкая, Інстытут прыватызацыі і менеджмэнту, Мінск, Кацярына Яфімава, Оксфардскі інстытут энэргетычных даследаванняў, Вялікабрытанія, Уладзімір Мілаў, Інстытут энэргетычнай стратэгіі, Масква, Уладзіслаў Вялічка, cтаршыня Міжнароднага кансорцыуму “ЕўраБеларусь”, сябар каардынацыйнага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці “Ўсходняга партнёрства”, Ралан Фрэдзенштайн, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, Брусэль, Аляксандр Стралкоў, Інстытут Еўропы Расійскай акадэміі навук, Масква, Яўгеніюш Смоляр, Цэнтр міжнародных адносінаў, Варшава.

Азнаёміцца з падрабязнай праграмай можна тут.

←Доцент брестского вуза ставил зачеты за взятки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика