Раман Паланскі Менскага павета

Источник материала:  
10.02.2010 01:53 — Новости Общества

Пачаліся слуханні па справе рэжысёра Аляксея Туровіча, якога абвінавачваюць у педафіліі.

9 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну распачаліся закрытыя слуханні па справе 50-гадовага рэжысёра Аляксея Туровіча. Абвінавачанні прад’яўленыя паводле арт. 167 ч. 2 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах загадзя непаўналетняга), арт. 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў) і арт. 169, ч. 1 (распусныя дзеянні ў дачыненні асобы, якая не дасягнула 16 гадоў) Крымінальнага кодэксу.

Па справе, якая была заведзеная ў дачыненні рэжысёра 4 лістапада 2009 года, у якасці пацярпелых праходзяць шэсць непаўналетніх хлопчыкаў. Пракуратура Фрунзенскага раёна ўстанавіла, што распусныя дзеянні ў дачынні пацярпелых абвінавачаны здзяйсняў ад лютага 2007 года да красавіка 2009. Вядома, што ў справе фігуруе не менш як 13 эпізодаў. Вынікі медычных абследванняў Туровіча паказалі, што рэжысёр не з’яўляецца псіхічна хворым чалавекам.

Сярод сведак таксама вучні і настаўнікі са Смаргонскай школы-інтэрната, дзе Туровіч калісьці вучыўся сам. Як адзначыў адвакат абвінавачанага, на наступным паседжанні ў якасці сведкі павінен выступіць дырэктар гэтай навучальнай установы. Вядома, што раней Туровіч дапамагаў Смаргонскай школе-інтэрнату матэрыяльна.

Аляксей Туровіч пазіцыянаваў сябе як рэжысёр «Беларусьфільма», але супрацоўнікі кінастудыі заявілі, што ён не мае да яе дачынення. Сыграў толькі некалькі роляў у масоўках. Да таго ж, апошнім часам яго нават не пускалі ў будынак студыі. Кінакрытык Ала Бабкова адзначыла, што ён самастойна здымае фільмы ў якасці рэжысёра і робіць гэта вельмі непрафесійна. «У Туровіча была вялікая прага да славы, да яе ён імкнуўся апантана,« — адзначыла кінакрытык.

Яшчэ да абвінавачванняў у педафіліі 7 жніўня мінулага года Туровіч быў затрыманы на выедзе з Мінску. Супрацоўнікі міліцыі, кіруючыся звесткамі «ананімкі», абшукалі ягоную машыну на наяўнасць наркотыкаў, але безвынікова.

Аляксей Туровіч нарадзіўся 17 сакавіка 1959 года на Віцебшчыне ў мястэчку Глыбокае. Вырас без бацькоў у інтэрнаце — спачатку на Ашмяшчыне, пасля ў Смаргоні. У 1994 годзе скончыў школу-студыю на базе кінастудыі «Беларусьфільм».

Зняў такія фільмы як «Турма для кума» (2003), «Сынок» (2007), «Яблык месяца» (2008) і выканаў эпізадычныя ролі ў стужках «Настасся Слуцкая», «Franz+Polina», «Ліст Феліні». З’яўяецца генеральным дырэктарам кампаніі «ТоргВестинг». На парламенцкіх выбарах 2008 г. ён балатаваўся ў дэпутаты.

←Домашние животные приносят не только радость, но и расходы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика