“Шагом марш!” ці “Крокам руш!”?
10.02.2010
—
Новости Общества
“Бо гэтае падразьдзяленьне ўжо размаўляе па-беларуску, там і загады аддаюць па-беларуску. І разумеюць там добра хлопцы беларускую мову. Таму найперш там, у роце ганаровай варты гэта будзе ўжывацца”.
Паводле Раменчыка, пашырэньне ўжытку беларускай мовы ў войску пачалося ня ўчора. Палкоўнік нагадаў пра “Слоўнік вайсковых тэрмінаў”, выдадзены яшчэ ў 1996 годзе, які асабіста для яго “ёсьць настольнай кнігай”. Але ці будуць у іншых падразьдзяленьнях маршыраваць і шыхтавацца пад беларускія каманды? Паводле палкоўніка Раменчыка, у гэтым няма патрэбы:
“Як дзяржаўныя людзі, будзем гаварыць дзяржаўнымі катэгорыямі. Ёсьць закон аб мовах, у якім сказана, што ва Ўзброеных сілах зносіны адбываюцца як на расейскай, гэтак і на беларускай мовах. Ніхто нічога не забараняе”.
Вайсковыя статуты, у тым ліку страявы, перакладалі ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. За пераклад расейскіх загадаў: “Смирно!”, “Кругом!”, “Стройся!” ды іншых на беларускія: “Сьмірна!”, “Кругом”, “Стройся!” – навукоўцы ўзялі зь Мінабароны грошы. Праўда, як прызнаюцца, невялікія.
За пераклад расейскіх загадаў: “Смирно!”, “Кругом!”, “Стройся!” ды іншых на беларускія: “Сьмірна!”, “Кругом”, “Стройся!” – навукоўцы ўзялі зь Мінабароны грошы.
Амаль 20 гадоў таму рэдактар газэты “Наша слова” Станіслаў Суднік разам зь сябрам Ігарам Судаленкам падчас вайсковай службы ў Казахстане бясплатна склалі і выдалі “Шыхтавы статут беларускага войска” на беларускай мове. Потым Станіслаў Суднік перавёўся ў Беларусь, служыў спачатку ў Мастах, пазьней у мястэчку Рось Ваўкавыскага раёну. Паўтара года справаводзтва ў зэнітна-ракетным дывізіёне, якім камандаваў Станіслаў Суднік, вялося па-беларуску, усе загады, шыхтавая падрыхтоўка аддаваліся толькі па-беларуску. “Зважай!” — пад гэтую каманду ў дывізіёне Судніка выцягваліся ў струнку, “Крокам руш!” — пачыналі рух. Цяпер падпалкоўнік запасу Станіслаў Суднік крытычна ставіцца да некаторых загадаў, перакладзеных на замову Мінабароны. Гаворыць у ім ня толькі цяперашні літаратар, але і былы вайсковец:
“Па-першае, сам загад: “Стройся!” — гэта не па-беларуску. Па-беларуску строй — гэта ўбор, вопратка. Па-другое, такія загады, як і “Раўняйся!” – недакладна гучаць. Каманды падзяляюцца на папярэднюю і выканаўчую часткі. Націск мусіць быць на выканаўчай, як правіла — на апошнім складзе. Прыкладам, па-руску “Сьмір — на!”, “Воль — на!” Апошні склад пад націскам. І параўнайце: “Раў-няй-ся!”, “Строй-ся!” Націск не на апошнім складзе. Такім чынам, гэтыя каманды, вось так перакладзеныя, непрыдатныя для камандаваньня. Таму намі былі ўзятыя каманды статуту Беларускай краёвай абароны. Прыкладам: “Лева-фронт!”, “Права-фронт!”, “Раўнуй!”, “Зважай!” Яны мусілі скарыстаць наш статут”.
Капітан у адстаўцы Аляксей Кавалец мяркуе, што цяперашнія вайскоўцы ня ўлічваюць досьвед папярэднікаў з прычыны недахопу нацыянальнай сьвядомасьці, і гэтая сытуацыя, паводле спадара Кавальца, не паляпшаецца:
“У іх выхаваньне іншае, і не выхоўваецца ў іх патрыятызм беларускі. У іх выхоўваецца нейкі патрыятызм... Але мне цяжка сказаць, чый ён, які ён”.