На чые грошы будавалі Дамы польскія

Источник материала:  
На чые грошы будавалі Дамы польскія

У Беларусі ва ўсіх абласьцях існуюць 16 Дамоў польскіх. Яны будаваліся паводле адмысловых праектаў — напрыклад, у Горадні, Лідзе або ў Шчучыне; у некаторых выпадках набывалі гатовы будынак і рамантавалі. Так, напрыклад, адбылося ў гарадзкім пасёлку Івянец Валожынскага раёну. Пра фінансавы бок справы дбала таварыства «Вспульнота польска» з Варшавы.

Паводле статуту, уласьнік Дома польскага — мясцовы аддзел Саюзу палякаў Беларусі. У 2005 годзе на зьезьдзе ў Горадні новым кіраўніком арганізацыі абралі Анжаліку Борыс. Аднак улады яе кандыдатура не задаволіла. Неўзабаве Міністэрства юстыцыі абвясьціла, што вынікі зьезду і выбараў ануляваныя, і загадала правесьці новы зьезд. За Борыс галасавалі многія дэлегаты. Яны вырашылі, што дзяржава не павінна ўмешвацца ва ўнутраныя справы грамадзкай арганізацыі польскай меншасьці, і адмовіліся падпарадкоўвацца. Дом польскі ў Горадні, дзе знаходзілася кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікай Борыс, спэцслужбы занялі сілай.

Праз тры месяцы з дапамогай уладаў новы зьезд правялі ў Ваўкавыску. Туды зьвезьлі пераважна людзей, якія працуюць у дзяржаўных установах. Кіраўніком гэтага праўладнага СПБ стаў Юзаф Лучнік. Большасьць Дамоў польскіх засталіся пад кантролем людзей, якія прызналі кіраўніком Юзафа Лучніка. На сёньняшні дзень прыхільнікі Анжалікі Борыс знаходзяцца толькі ў двух дамах польскіх — у Баранавічах і ў Барысаве. Трэці дом, у Івянцы, 8 лютага занялі і апячаталі міліцыянты.

Каб зарабіць на камунальныя выдаткі, Дамы польскія здаюць у арэнду свае памяшканьні — крамам, цырульням, банкам. Напрыклад, у Івянцы Дом польскі ацяпляецца дрывяной кацельняй, і, паводле аднаго з польскіх дзеячаў, утрыманьне яго каштуе тры тысячы даляраў на месяц.

Сядзібу праўладнага СПБ у Горадні раней наведвалі польскія палітыкі, культурныя дзеячы, турысты, але цяпер яны госьці там рэдкія. Польшча не прызнала праўладнага Саюзу палякаў, а працягвае падтрымліваць СПБ на чале з Анжалікай Борыс, які дзейнічае сёньня без рэгістрацыі. Беларускія ж улады адмаўляюцца легалізаваць арганізацыю.
←БРСМ предлагает «караоке по-белорусски». За Кубок губернатора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика