У Кіеве святкуюць сінюю перамогу
09.02.2010 15:33
—
Новости Общества
У Кіеве святкуюць перамогу "сіняга" кандыдата - Януковіча. Пад будынкам цэнтрвыбаркаму другія суткі знаходзіцца некалькі тысячаў чалавек. Уваход у ЦВК ахоўваюць дзесяткі хлапцоў мужнага целаскладу. Лунае шмат сцягоў партыі рэгіёнаў. Людзей падвозяць і звозяць аўтобусамі, яны стаяць некалькі гадзінаў, а затым іх змяняюць новыя святкуючыя. Са сцэны гавораць прамоўцы ад партыі Януковіча, а таксама з патрыятычным рэпертуарам выступаюць малавядомыя музычныя калектывы. Усе чакаюць прыезду новаабранага прэзыдэнту, але ён пакуль не спяшецца да свайго электарату.