У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі
09.02.2010 14:38
—
Новости Общества
Музей Тадэвуша Касцюшкі, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання, нацыянальнага героя Польшчы і ЗША, з'явіцца ў вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна. Гэта вынікае з інфармацыі, змешчанай на сайце Брэсцкага аблвыканкама, падпісанай супрацоўнікам упраўлення культуры Леанідам Несцерчуком.
Вось што спадар Несцярчук распавёў Еўрарадыё:
"Натуральна, праўдзівая інфармацыя. Там будзе дзяржаўны раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Сяхновічы — гэта радзінны маёнтак Касцюшкаў. У музеі будуць мемарыяльныя пакоі Касцюшкі. Мы ўжо ўклалі ў музей 100 мільёнаў беларускіх рублёў. Думаю, што да канца года асноўная экспазіцыя адкрыецца".
Вёска Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна месціцца непадалёку ад трасы М1 Брэст — Мінск — усходняя мяжа Беларусі. Аб’ект лёгкадаступны для раварыстаў і нават байдарачнікаў. Пад музей прыстасоўваюць былую пачатковую школку, якая стала малакамплектнай. Перад ёй стаіць адзін з нешматлікіх беларускіх помнікаў Андрэю Тадэвушу Банавентуры Касцюшку.