Новы біялагічны заказнік «Амговіцкі» створаны на Міншчыне
09.02.2010 13:24
—
Новости Общества

Яго тэрыторыя – а гэта дзве з паловай тысячы гектараў — праходзіць праз Пухавіцкі і Старадарожскі раёны.
У заказніку забаронена прамысловая лесанарыхтоўка, паляванне і размяшчэнне турыстычных палатак. На першым этапе прыродаахоўнікі павінны арганізаваць інфармацыйную работу сярод насельніцтва. З правіламі знаходжання ў прыродаахоўнай зоне падарожнікі змогуць азнаёміцца на спецыяльных бігбордах.