У Віцебску судзяць Алега Сургана
09.02.2010
—
Новости Общества
Жыхара Віцебску вінавацяць у нападзе на міліцыянта падчас затрыманьня за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу.Ад 27-га студзеня Алег Сурган знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Рашэньне пра тое, што ён небясьпечны для грамадзтва, прынялі ў Кастрычніцкім РАУС. Там працуе міліцыянт, які 3-га верасьня затрымліваў спадара Сургана на праспэкце Фрунзэ, дзе быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. 30-га верасьня гэты супрацоўнік міліцыі прайшоў мэдычнае асьведчаньне і цяпер цьвердзіць, што затрыманы ўкусіў яго за палец.
Судовы працэс над Алегам Сурганам працягваецца ўжо каля двух месяцаў. Падсудны кажа, што напачатку на яго склалі пратакол за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга, але потым дакумэнт кудысьці зьнік. Цяпер яго вінавацяць ужо паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу — за тое, што ён нібыта напаў на міліцыянта. Яму пагражае да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.
Дагэтуль Алег Сурган ужо быў некалькі разоў асуджаны за крымінальныя злачынствы.
Ягоны родны брат, актывіст “Маладой Беларусі” Тарас Сурган лічыць, што гэтым разам крымінальны перасьлед Алега выкліканы жаданьнем міліцыянтаў любым коштам спыніць акцыі з вывешваньнем бел-чырвона-белых сьцягоў, якія пачасьціліся ў Віцебску ў апошнія паўгода.