Нацыянальны сьцяг пакінулі па-за законам
09.02.2010
—
Новости Общества
У адказе паведамляецца, што “зьмест прапановы дублюе прадстаўленыя раней матэрыялы і ня ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў”.
У 2008 годзе з аналягічнай прапановай у Міністэрства культуры зьвяртаўся кіраўнік камісіі Партыі БНФ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і старшыня грамадзкага аб'яднаньня “Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч. Адмову надаць статус гісторыка-культурнай спадчыны бел-чырвона-беламу сьцягу Міністэрства культуры тады патлумачыла “недастатковай аргумэнтацыяй і дакумэнтальнай абгрунтаванасьцю”.