Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі

Источник материала:  
09.02.2010 10:30 — Новости Общества

Актывістаў апазіцыі, затрыманых падчас акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам вечарам 8 лютага ў Мінску, адпусцілі без складання пратаколаў.

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў.

20 чалавек, якія бралі ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы, былі дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна Мінска.

«Там іх паставілі тварам да сцяны, не давалі размаўляць паміж сабой. Тых, каго затрымалі ў першы раз, знялі на фота і відэа, таксама ў іх узялі адпячаткі пальцаў. Прыкладна праз дзве гадзіны ўсіх адпусцілі без складання пратаколаў», — сказаў Атрошчанкаў.

Ва ўсіх актывістаў на целе маюцца сінякі і драпіны, паведаміў Атрошчанкаў. «Гэта вынік надзвычай жорсткага затрымання іх супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння», — зазначыў ён.

Як раней паведамлялася, вечарам 8 лютага ў Мінску актывісты маладзёжнай апазіцыі паспрабавалі правесці акцыю салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам, якія знаходзяцца пад вартай ужо год. Прыкладна ў 18.00 яны выстраіліся на Кастрычніцкай плошчы, трымаючы ў руках партрэты ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Амаль адразу да іх падбеглі людзі ў цывільным і ўзялі ў кола. Пры гэтым два міліцыянеры ў форме папярэджвалі прысутных пра незаконнасць іх дзеянняў.

Праз дзве‑тры хвіліны на плошчу прыехалі два аўтобусы з супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымалі маладых людзей.

Як і раней, невядомыя ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, закрывалі аб’ектывы фота‑ і відэакамер, спрабавалі адціснуць журналістаў ад месца падзеі. Яны не дазволілі падысці да ўдзельнікаў акцыі прадстаўнікам СМІ з дыктафонамі.

←«Звездный жених» Люси Лущик оказался мошенником

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика