Агульная жылая плошча ў Астраўцы вырасце ў 8 разоў
Агульная жылая плошча ў гарадскім пасёлку Астравец (Гродзенская вобласць) у сувязі з планаваным будаўніцтвам АЭС вырасце ў 8 разоў і складзе 1,24 млн.кв.м.
Пра гэта паведаміў старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Адам Кавалько.
Першы 9‑павярховы дом на 118 кватэр ўжо пабудаваны. У яго засяляюцца будаўнікі. Наступны аналагічны шматпавярховік плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў пачатку вясны. Пераважна ў горадзе энергетыкаў будуць 2 ‑, 3 — і 7‑павярховыя дамы.
Суадносіны шматкватэрнай і сядзібнай забудовы складуць 70% на 30%. Сярэдні памер кватэры ў шматпавярховым доме — 90 кв.м, у сядзібным — 130 кв.м.
Агулам у Астраўцы плануецца пабудаваць каля 12 тыс. кватэр.
Такім чынам, жылая плошча ў райцэнтры ў разліку на аднаго чалавека павысіцца з 20,2 кв.м да 31 кв.м.