Дом Польскі ў Івянцы апісваюць судовыя выканаўцы

Источник материала:  
08.02.2010 16:01 — Новости Общества

Старшыня Галоўнай рады непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Андрэй Пачобут выехаў з Горадні ў Івянец, дзе ў Доме польскім знаходзяцца міліцыянты. Але на выездзе са Скідаля ў 15:25 машыну затрымалі міліцыянты.

Перад гэтым Андрэй Пачобут паведаміў праз тэлефон наступнае:

«Міліцыя ўвайшла ў Дом Саюзу палякаў, часткова апанавалі будынак. Я ведаю, што ўнутры яшчэ знаходзяцца сябры Саюзу палякаў. Міліцыянты прывялі судовых выканаўцаў, яны апісваюць маёмасць. Адначасова выстаўлена варта на ўваходах, каб не пускаць сяброў СПБ, якія спрабуюць трапіць усярэдзіну.

Паўтараюцца падзеі 2005 года ў Горадні. Фактычна сілай беларуская дзяржава захапіла будынак грамадскага аб’яднання. Гэта скандал».

У 2005 годзе спецслужбы занялі сядзібны дом Саюза палякаў у Горадні, затрымаўшы ўсіх, хто быў усярэдзіне.

***

Старшыня праўладнага Саюзу палякаў Станіслаў Сямашка накіраваў напярэдадні ліст у Івянец, каб Дом польскі быў вызвалены прыхільнікамі Анжалікі Борыс і перададзены яго арганізацыі.

Дом польскі ў Івянцы — гэта былы ўнівермаг, які стаяў занядбаным. Ён быў набыты і адрамантаваны ў 2003 годзе на грошы арганізацыі «Вспульнота польска», якой у той час кіраваў у Варшаве прафесар Анджэй Стэльмахоўскі.

←Билет на концерт Патрисии Каас – за любовь к чтению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика