Большасць украінскіх выбарцаў у Беларусі аддалі галасы Януковічу
08.02.2010 12:39
—
Новости Общества
На выбарах прэзідэнта Украіны большасць украінскіх выбарцаў у Беларусі аддалі свае галасы Віктару Януковічу. Яўка выбаршчыкаў на двух участках склала крыху больш за 10%.
На ўчастку ў пасольстве ў Мінску за Януковіча прагаласавалі 444 выбаршчыкі (63,51% ад агульнай колькасці), за Цімашэнку — 218 (31,18%). Такія звесткі абвясціў 8 лютага ў Кіеве старшыня Цэнтрвыбаркама Украіны Уладзімір Шапавал.
Паводле звестак генеральнага консульства Украіны ў Брэсце, на брэсцкім участку прагаласавалі 349 выбаршчыкаў. З іх 230 чалавек (65,9%) аддалі галасы Януковічу, 108 (30,9%) — Цімашэнцы.