Новыя павевы з Захаду: Не сварыцца з Расіяй, а Лукашэнку не верым
У Троках у сярэдзіне студзеня праходзіла так званая «Снежная сустрэча» — нефармальная сустрэча палітыкаў і экспертаў у пытаннях нацыянальнай бяспекі.
Нефармальны форум разглядаў ідэі і прапановы па палітыцы ЕС і НАТО да ўсходніх суседзяў, у тым ліку Расеі й Беларусі. Прадстаўнікі СМІ ў залу не дапускаліся. Але некаторыя ўдзельнікі дыскусіі не сталі хаваць тэзаў сваіх выступаў.
З паведамленняў літоўскіх СМІ можна зрабіць выснову, што Еўропа намаўляе Прыбалтыку мяняць рыторыку ў адносінах з Расеяй.
Амерыканскі палітолаг Брус Джэксан выказаў тое ясна — «не сварыцца з Расеяй».
«Францыя, Нямеччына й старшыня Еўракамісіі Барозу прынялі правільнае і свядомое рашэнне ўнікаць канфрантацыі з Расеяй і будуць шукаць пазіцыі для нармалізацыі супрацы. Я думаю, што Літве і іншым краінам, што ляжаць паблізу Расеі, было б разумна стаць часткай гэтай палітыкі. Яны мусяць знайсці адпаведную ролю», — патлумачыў Джэксан.
Рашэнне прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ запрасіць на святкаванне
«Усе ведаюць, што Літва, і да пэўнай ступені Швецыя й Польшча, а таксама іншыя суседзі Беларусі, праводзяць пэўную палітыку збліжэння з Аляксандрам Лукашэнкам. Я не думаю, што ЗША ціснуць на збліжэнне, я таксама не думаю, што яны выступаюць супраць гэтага, але ЗША настроеныя скептычней наконт таго, што гэта будзе эфектыўна. Калі так выйдзе, то Літва будзе геніем, калі
Крокі па збліжэнні Лукашэнкі з Захадам ён назваў штучнымі і «піярам самога Аляксандра Лукашэнкі».
У «снежнай сустрэчы» бралі ўдзел міністры замежных справаў Ірландыі, Вугоршчыны, Грэцыі, Латвіі, Румыніі, Малдовы, чыноўнікі Еўрасаюза, дзесяткі экспертаў з розных краінаў.