Машыну Анжалікі Борыс аблілі фарбай і прабілі колы
06.02.2010 20:08
—
Новости Общества
Сёньня ўначы невядомыя пракалолі ў Горадні колы і аблілі блакітнай фарбай два легкавікі, якія пастаянна выкарыстоўваюцца непрызнаваным уладамі Саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Ігар Банцар. Ён лічыць зьдзейсьненае правакацыяй.
Ігар Банцар кажа, што міліцыянты неахвотна выехалі да месца здарэньня, калі па дапамогу зьвярнуўся адзін з кіроўцаў пашкоджанага аўтамабіля. Прэсавы сакратар таксама зазначыў, што Анжаліка Борыс зьбіралася 6 лютага ехаць у Смаргонь.
Нагадаем, што 5 лютага ўвечары Ленінскі раённы суд Горадні пакараў штрафам памерам 71 мільён рублёў фірму «Палёніка», якой кіруе Анжаліка Борыс.