У Брэсце затрыманы актывіст

Источник материала:  
05.02.2010 14:16 — Новости Общества

паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Таццяна Шапуцька.

Паводле яе слоў, гэта адбылося днём 3 лютага. «Ён выйшаў з дому і не вярнуўся. Толькі на наступны дзень маці Івана даведалася, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Брэсце і падазраецца ў злосным хуліганстве. Ён затрыманы на тры дні», — сказала Шапуцька.

Як удалося высветліць сябрам Стасюка, 23 студзеня ў Брэсце адбылася масавая бойка.

Адзін са сведак па фотаздымках і прадастаўленай міліцыянерамі відэатэцы нібыта пазнаў Стасюка. 6 лютага яго павінны альбо выпусціць са следчага ізалятара, альбо прад’явіць абвінавачанне.

Пракурор таксама можа прыняць рашэнне аб працягу знаходжання ў ІЧУ на тэрмін да 10 дзён.

Як адзначыла Шапуцька, у Стасюка быў намер вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, а напярэдадні арышту двое яго сяброў — Міхаіл Ільін і Юлія Пашко — атрымалі пісьмовыя папярэджанні з пракуратуры аб магчымым прыцягненні да крымінальнай адказнасці за ўдзел у дзейнасці не зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт».

←Легендарный режиссер попал в больницу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика