НДІ ЭВМ: на вастрыi прагрэсу

Источник материала:  

На прайшоўшым нядаўна Днi беларускай навукi добра вылучалася тэматыка работ, прапанаваная калектывам навукова-даследчага iнстытута электронна-вылiчальных машын (НДI ЭВМ). Iнстытут, якi пры савецкiм часе быў вядучым у Саюзе ў галiне стварэння сродкаў вылiчальнай тэхнiкi, па тэхнiчнай дакументацыi якога працавалi дзясяткi заводаў на прасторах былой савецкай краiны, не страцiў сваёй "квалiфiкацыi" i цяпер. Больш за тое, пазбаўлены магчымасцяў ранейшага цэнтралiзаванага i, як правiла, першачарговага фiнансавання, пастаўлены ва ўмовы жорсткага выжывання, калi пераважную частку заказаў трэба знаходзiць самастойна, прычым многiя распрацоўкi выконваць у так званым iнiцыятыўным парадку, або на свой страх i рызыку, за ўласныя i вельмi абмежаваныя сродкi, без стапрацэнтнай гарантыi збыту гэтых вырабаў i адпаведна вяртання тых жа сродкаў, НДI ЭВМ значна пашырыў поле сваёй дзейнасцi, поле свайго навукова-творчага пошуку, дадаўшы да распрацовак па сваiм асноўным профiлi шэраг iншых электронных вырабаў i кампанентаў. Пры ўсiм гэтым iнстытут добра развiў сваю вытворчую базу, наладзiў доследную серыйную вытворчасць па вынiках найбольш запатрабаваных доследна-канструктарскiх работ. Словам, у iм ужо не абмяжоўваюцца толькi прапанаваннем канструктарскiх iдэй i адпаведнай тэхнiчнай дакументацыi, а тут жа, у сваiх вытворчых падраздзяленнях, увасабляюць гэтыя iдэi непасрэдна ў жыццё, у канкрэтныя электронныя вырабы.

НДІ ЭВМ: на вастрыi прагрэсуУ 2008 годзе НДI ЭВМ адзначыў 50-годдзе свайго iснавання. На самым пачатку гэта былi няпростыя гады станаўлення ў былой савецкай краiне вытворчасцi электронна-вылiчальнай тэхнiкi, станаўлення, у якое менавiта мiнскi НДI ЭВМ i зрабiў пераважны, найбольшы ўнёсак. У няпростых умовах калектыў НДI працуе i сёння. Што дапамагае яму адносна паспяхова дзейнiчаць i развiвацца менавiта цяпер? Дырэктар НДI ЭВМ Павел Сiдорык адзначае:

2008 годзе НДI ЭВМ адзначыў 50-годдзе свайго iснавання. На самым пачатку гэта былi няпростыя гады станаўлення ў былой савецкай краiне вытворчасцi электронна-вылiчальнай тэхнiкi, станаўлення, у якое менавiта мiнскi НДI ЭВМ i зрабiў пераважны, найбольшы ўнёсак. У няпростых умовах калектыў НДI працуе i сёння. Што дапамагае яму адносна паспяхова дзейнiчаць i развiвацца менавiта цяпер? Дырэктар НДI ЭВМ Павел Сiдорык адзначае:

2008 годзе НДI ЭВМ адзначыў 50-годдзе свайго iснавання. На самым пачатку гэта былi няпростыя гады станаўлення ў былой савецкай краiне вытворчасцi электронна-вылiчальнай тэхнiкi, станаўлення, у якое менавiта мiнскi НДI ЭВМ i зрабiў пераважны, найбольшы ўнёсак. У няпростых умовах калектыў НДI працуе i сёння. Што дапамагае яму адносна паспяхова дзейнiчаць i развiвацца менавiта цяпер? Дырэктар НДI ЭВМ Павел Сiдорык адзначае:

— Нам удалося захаваць з савецкага часу працаздольнае ядро калектыву, неабходную iнфраструктуру, захаваць ядро творчых спецыялiстаў, прафесiяналаў, людзей, якiя здольныя ствараць унiкальныя электронныя рэчы, ствараць вырабы, што нiколькi не саступаюць узорам вядучых сусветных вытворцаў. Наша сфера дзейнасцi адносiцца да высокатэхналагiчных, высокаiнтэлектуальных, калектыў НДI ЭВМ у нашай краiне па сутнасцi стаiць на вастрыi навукова-тэхнiчнага прагрэсу. I ён гатовы выканаць любы, самы складаны заказ у галiне стварэння электроннай тэхнiкi, i ў першую чаргу ў галiне стварэння электронных вылiчальных сродкаў...

Так сказаў, нагадаем, дырэктар НДI ЭВМ Павел Сiдорык. Нам, па сутнасцi, толькi застаецца пацвердзiць гэтыя словы адпаведнымi прыкладамi з дзейнасцi iнстытута. Што мы з задавальненнем i робiм.

* * *

Ад найбольш простых ЭВМ "Мiнск-1", у склад элементнай базы якiх уваходзiлi ўжо забытыя цяпер электронныя лямпы, з хуткадзеяннем тры тысячы аперацый за секунду, да складаных вылiчальных комплексаў ЭВМ ЕС (у апошняй мадэлi ЭВМ ЕС1230 хуткадзеянне складала да 280 мiльёнаў аперацый за секунду, а ў суперкамп'ютарах iнстытута — трыльёны аперацый), прайшоў свой шлях НДI ЭВМ (на самым пачатку гэта было СКБ Мiнскага завода лiчыльных машын iмя Арджанiкiдзэ). Што цяпер уваходзiць у спектр сродкаў яго электронна-вылiчальнай тэхнiкi? Гэты спектр даволi шырокi: гэта ў першую чаргу персанальныя ЭВМ, а таксама машыны класа "ноўтбук", гэта таксама суперкамп'ютарныя вылiчальныя сiстэмы.

Пра створаныя калектывам НДI ЭВМ (цi дакладней — створаныя з яго пераважным удзелам) суперкамп'ютары "СКIФ К-1000" i "Скiф К-500" расказвалася ўжо раней, i тым не меней нагадаем пра гэтыя распрацоўкi яшчэ раз. Аглушальным поспехам быў названы вынiк апошняй з гэтых распрацовак: згодна з сусветным рэйтынгам, суперкамп'ютар "Скiф К-1000" увайшоў у лiк "top-500", або ў лiк 500 найлепшых сусветных суперкамп'ютараў (98-е месца). Пра гэта сведчыць i адпаведны мiжнародны сертыфiкат.

Як развiваюць адзначаную тэматыку ў iнстытуце цяпер?

— Мы працягваем распрацоўваць i збiраць суперкамп'ютары, — расказаў першы намеснiк дырэктара iнстытута Дзмiтрый Жаваранкаў. — Але гэта прынцыпова ўжо зусiм iншыя электронна-вылiчальныя комплексы. Тэхнiка, навукова-тэхнiчны прагрэс, у параўнаннi з 2004 годам, у якiм i вызначыўся класцер (суперкамп'ютар) К-1000, зрабiлi вялiкi крок наперад. Зрабiлi гэты крок i мы. Параўнаем: той жа "К-1000" каштаваў прыкладна каля 5 мiльярдаў рублёў. А вось класцер, якi мы цяпер вырабляем, мае тую ж прадукцыйнасць, што i "К-1000", але ён пры гэтым у 5 разоў меншы па аб'ёмах i з меншым у 2,5 раза энергаспажываннем. I будзе каштаваць ужо не 5 мiльярдаў, а ўсяго 30—40 мiльёнаў рублёў. Думаю, што наша новая распрацоўка ВМ 5100.45 зможа прэтэндаваць на адно з першых месцаў у спiсе "top-50" лепшых суперкамп'ютараў СНД (адпаведны спiс абнаўляецца два разы на год, чарговы конкурс — праз месяц, у сакавiку). Нашы сiстэмы можна выкарыстоўваць, напрыклад, для прагнозу надвор'я. Скажам, тая работа, на якую ў Гiдраметэацэнтры затрачвалi не меней за суткi, з выкарыстаннем суперкамп'ютараў можа выконвацца за 20—30 хвiлiн. Вялiкiя магчымасцi надаюць яны сiстэмам аўтаматычнага праектавання, мадэлявання пэўных сiтуацый.

— Мы цяпер пачалi вырабляць класцеры, — працягваў Дзмiтрый Жаваранкаў, — так бы мовiць, наблiжаныя да чалавека, якiя знаходзiлiся б не ў цэнтрах калектыўнага карыстання, як нашы першыя суперкамп'ютары, а ў асобных калектывах, арганiзацыях. У нас нават з'явiлася такое паняцце — "персанальны класцер"...

Дзмiтрыя Жаваранкава дапоўнiў Аляксандр Рымарчук, намеснiк галоўнага канструктара па суперкамп'ютарных сiстэмах:

— Персанальныя класцеры аказалiся добра запатрабаваныя, i мы ўжо паставiлi iх на БелАЗ, у Наваполацкi ўнiверсiтэт i iншыя арганiзацыi, персанальны класцер хутка будзе задзейнiчаны ў Iнстытуце цепламасаабмену. Такiя класцеры, як правiла, прызначаны для рашэння адносна невялiкiх задач. Яны з'яўляюцца гэткiм прамежкавым звяном памiж персанальнымi камп'ютарамi i суперкамп'ютарамi.

Разам з тым, падкрэслiваў Аляксандр Рымарчук, для рашэння больш маштабных задач можна i трэба аб'ядноўваць вылiчальныя рэсурсы асобна ўзятых арганiзацый у адзiныя, або так званыя паралельныя сiстэмы.

Ён таксама падкрэслiваў: суперкамп'ютарныя сiстэмы, якiя распрацоўваюцца ў iнстытуце, патрэбны нам не дзеля прэстыжу, як часам мяркуюць, i асаблiва — калi спасылаюцца на поспех "К-500" i "К-1000", а менавiта дзеля справы, дзеля найлепшага вырашэння праблем i задач iнфарматызацыi краiны, якiм цяпер надаецца вялiкая ўвага.

Для таго, каб камп'ютарная тэхнiка, вылiчальныя комплексы, якiя ствараюцца ў iнстытуце, найлепшым чынам адпавядалi цяперашнiм высокiм патрабаванням, у iм выкарыстоўваюць найноўшую элементную базу, прычым у шмат якiх выпадках — iмпартную, набытую ў лепшых сусветных вытворцаў, сучасныя высокапрадукцыйныя працэсары, закладваюць прагрэсiўныя тэхналогii эксплуатацыi гэтай тэхнiкi (у прыватнасцi, Аляксандр Рымарчук у якасцi прыкладу прыводзiў удалую распрацоўку, зробленую сумесна з Iнстытутам парашковай металургii, у вынiку прымянення якой у вылiчальных комплексах сталi нашмат лепей ахалоджвацца iх найбольш "гарачыя" кампаненты).

НДI ЭВМ добра вядомы як вытворца сродкаў электронна-вылiчальнай тэхнiкi, заклiканай працаваць у так званых нестандартных умовах, або ва ўмовах высокай вiльготнасцi, салёнага марскога туману, празмернай гарачынi, холаду, моцнай вiбрацыi i г.д., а таксама тэхнiкi, якая мае высокую ступень абароненасцi iнфармацыi ад несанкцыяванага доступу да яе, ад уцечкi гэтай iнфармацыi за кошт пабочных электрамагнiтных выпраменьванняў, перахоплiвання яе за кошт знешнiх навядзенняў. У iнстытуце для адпаведных мэтаў створаны цэнтр камп'ютарнай бяспекi i сертыфiкацыi, у iм дзейнiчае спецыяльная лабараторыя, у якой тэхнiка правяраецца менавiта на яе абароненасць ад знешнiх уздзеянняў, на магчымасць несанкцыянаванага доступу да яе базаў звестак. Надзейнасць тэхнiкi НДI ЭВМ, падкрэслiваюць тут, як у чыста эксплуатацыйным плане, так i ў плане закрытасцi iнфармацыi, якую яна апрацоўвае, — гарантаваныя.

* * *

Менавiта з адной з такiх апошнiх распрацовак пазнаёмiлi нас ва ўпраўленнi, якiм кiруе Яўген Астрамухаў. Гэта ноўтбук, якi можа працаваць у любых, нават самых жорсткiх умовах (крытычныя плюсавы i мiнусавы тэмпературныя рэжымы — да плюс 60 i да мiнус 40, дождж, пыл, механiчныя ўздзеяннi i г.д.). Ён пры ўсiм гэтым мае высокую абароненасць ад несанкцыяванага доступу да яго iнфармацыi. Як расказалi ва ўпраўленнi, падобныя рэчы тут выраблялi i раней. Але гэта было "зусiм не тое". Цяперашняя распрацоўка поўнасцю выканана ў самiм упраўленнi, у ноўтбуку стаiць створаная яго ж спецыялiстамi ўласная мацярынская плата, у якую i iнтэграваная тая ж сiстэма абароны ад несанкцыяванага доступу; iмпартны ў ноўтбука — толькi мiкрапрацэсар. Паколькi плата свая, падкрэслiвалi ва ўпраўленнi, у ноўтбук можна закласцi, пры жаданнi заказчыка, шэраг дадатковых функцый, напрыклад — арыентацыю на мясцовасцi. А галоўнае, як таксама падкрэслiвалi тут, у поўнасцю сваiм, сабраным са сваёй камплектацыi ноўтбуку выключаецца магчымасць розных так званых закладак, або, прасцей кажучы, звычайных жучкоў, з дапамогай якiх пастаўшчык гэтай камплектацыi мог бы здымаць з яго iнфармацыю. Ноўтбук, падкрэслiвалi таксама ва ўпраўленнi, дзякуючы таму, што ў iм стаiць свая мацярынская плата, у якую, калi гэта спатрэбiцца, у любы час можна ўнесцi пэўныя змены, можа стаць доўгажыхаром на рынку сярод роднасных яму машын. Аналагiчных яму — з такiмi ж магчымасцямi выкарыстання i такой жа надзейнасцю, такiх жа зручных, кампактных, а пры ўсiм гэтым прымальных па цане, сёння на тым жа рынку няма. У сакавiку ноўтбук чакаюць дзяржаўныя выпрабаваннi — у iх паспяховасцi ва ўпраўленнi Яўгена Астрамухава не сумняваюцца. Сфера прымянення гэтага ноўтбука, якую яму прызначылi, — дзяржаўныя структуры. Дарэчы, кiраўнiку ўпраўлення было зададзена такое пытанне, якое яўна напрошвалася: "А ноўтбук "для народа" яго спецыялiсты змаглi б зрабiць? "Без праблем, калi такая задача будзе пастаўлена. I гэта нават прасцей зрабiць, чым тое, што мы маем цяпер".

* * *

Можна меркаваць, нават не ўсе спецыялiсты сталiчнага пасажырскага транспарту (як падземнага, так i наземнага) так добра ведаюць усе яго праблемы, як iх ведае Аляксей Жаўрыд, кандыдат тэхнiчных навук, член-карэспандэнт Мiжнароднай акадэмii iнфарматызацыi, начальнiк аднаго з упраўленняў НДI ЭВМ. Менавiта з удзелам спецыялiстаў гэтага ўпраўлення i непасрэдна самога Аляксея Жаўрыда поўнасцю аўтаматызаваная сiстэма аплаты праезду ў Мiнскiм метрапалiтэне. Прычым гэта сiстэма прайшла пяць мадэрнiзацый (у тым лiку шлях ад жэтона да магнiтнай карткi i да больш сучаснай электроннай бескантактнай карткi); разам з аўтаматызацыяй праезду ў метрапалiтэне з яе дапамогай наладжаны збор звестак па пасажырапатоках (па ўсiх станцыях асобна), манiторынг стану тэхнiчнага абсталявання i вiдэаназiранне i г.д. Сiстэма аўтаматызацыi аплаты праезду пасажыраў у метро прызнана адной з лепшых у СНД; творчы калектыў НДI ЭВМ за адпаведны ўнёсак у гэту справу двойчы станавiўся лаўрэатам рэспублiканскiх прэмiй — Мiнiстэрства прамысловасцi краiны i Ваенна-прамысловага камiтэта... Якая работа вядзецца ў адпаведных кiрунках цяпер?

Варта чакаць, што з цягам часу мы станем зусiм па-iншаму плацiць за праезд, i ў першую чаргу ў метро — з улiкам так званага зоннага прынцыпу, як, дарэчы, плацяць у шмат якiх еўрапейскiх краiнах. Гэта значыць, што той жа праязны бiлет будзе дзейны не на пэўны час, як цяпер, без улiку таго факта, колькi зроблена па iм паездак i якой працягласцi, а менавiта з улiкам працягласцi гэтых паездак: адпаведная аўтаматыка палiчыць, колькi вы праехалi, i спiша ў вашым бiлеце адпаведную колькасць пэўных выкарыстаных адзiнак у якасцi аплаты. Такая аўтаматыка ўжо распрацавана ва ўпраўленнi, якiм кiруе Аляксей Жаўрыд, i ўжо стаiць на некалькiх станцыях метрапалiтэна, у тым лiку, напрыклад, на станцыi Якуба Коласа (на выхадных турнiкетах). "Каб укаранiць у тым жа метро прынцып зоннага праезду, — зазначае Аляксей Жаўрыд, — трэба ўсталяваць такiя турнiкеты, якiя i павiнны спiсваць пэўныя разлiковыя адзiнкi з праязных білетаў, на ўсiх станцыях".

Да распрацовак па аўтаматызацыi аплаты праезду, якiя вядуцца ва ўпраўленнi Аляксея Жаўрыда, выказана таксама цiкавасць i з боку арганiзацый, што адказваюць за наземны гарадскi пасажырскi транспарт. У прыватнасцi яны заказалi ўпраўленню Аляксея Жаўрыда распрацаваць канцэпцыю сiстэмы кантролю па аплаце праезду з выкарыстаннем ужо знаёмай для нас бескантактнай карткi ў наземным гарадскiм пасажырскiм транспарце. I такая канцэпцыя ўжо распрацавана i зацверджана Мiнгарвыканкамам. Праглядваецца i перспектыва ўкаранення ў наземным пасажырскiм транспарце таго ж ужо названага прынцыпу зоннага праезду.

Як зазначыў Аляксей Жаўрыд, па ўсiх гэтых пытаннях паўстае шэраг праблем. Галоўная ж з iх — адсутнасць належнага фiнансавання па арганiзацыi адпаведных распрацовак i iх укараненнi. Усе гэтыя пытаннi чакаюць свайго вырашэння. I адпаведныя выдаткi — поўнасцю апраўданыя. Паводле падлiкаў, толькi метро, у якiм кошт сваiх цяперашнiх паездак пасажыры аплачваюць толькi напалову (другую палову складаюць дзяржаўныя датацыi; дарэчы, акупнасць наземнага гарадскога пасажырскага транспарту — яшчэ меншая), прыносiць за год у гарадскi бюджэт каля 200 мiльярдаў рублёў.

* * *

— Народнагаспадарчыя праекты займаюць важнае месца ў нашай дзейнасцi, — казаў Дзмiтрый Жаваранкаў. — Прычым знаходзiм гэтыя праекты не толькi мы самi. Нас шмат хто ведае, да нас звяртаюцца з адпаведнымi прапановамi. Летась да нас звярнулася адна з брэсцкiх фiрмаў, якая вырабляе малочныя танкi для ахалоджвання i захоўвання малака ў гаспадарках перад адпраўкай яго на завод. Ёй спатрэбiлася электронная кампанента, якая рэгулявала б адпаведныя тэмпературныя рэжымы ў гэтых танках i iншыя моманты, такую апаратуру фiрма купляла за мяжой — у Бельгii i Галандыi. Нашы спецыялiсты стварылi адпаведны праграмна-апаратны комплекс (ён атрымаў назву "Снег"), якi нядаўна прайшоў выпрабаваннi, пратакол гэтых выпрабаванняў — станоўчы. Гэту распрацоўку, якую можна запiсаць на рахунак iмпартазамяшчэння, мы выканалi за свае грошы, прычым выдаткавалi даволi значную суму. Але ў цэлым атрымалi добры заказ. Мы павiнны вырабiць на працягу года 200 такiх комплексаў, прычым — запатрабаванасць у такiх комплексах складае да тысячы за год.

Намеснiк начальнiка ўпраўлення, у якiм распрацоўваўся гэты комплекс, Вiталь Iгнаценка, ахарактарызаваў яго вартасцi, пры гэтым зазначыў, што створаны тут комплекс можна выкарыстоўваць i ў iншых кiрунках народнай гаспадаркi. Паводле слоў Вiталя Iгнаценкi, гэты комплекс можа рэгуляваць не толькi тэмпературу, але i напружанне ў электрасетцы, частату гэтай сеткi, адключаць усе нагрузкi пры нейкiх непаладках i г.д. У iм можна ўстанавiць GSM-мадэм, а значыць можна па мабiльным тэлефоне атрымлiваць звесткi з гэтага комплексу i даваць яму пэўныя каманды, дыстанцыйна дыягнаставаць яго... Словам, унiверсальнасць гэтага праграмна-апаратнага комплексу — вiдавочная.

* * *

— А вы хацелi б, будучы ў якасцi авiяпасажыра або пасажыра турыстычнага аўтобуса, мець сваё iндывiдуальнае, прама перад сабой, вiдэа з шырокiм наборам у iм розных фiльмаў, гульняў i г.д.? — запытаўся ў нас падчас гутаркi ўжо знаёмы нам начальнiк упраўлення Яўген Астрамухаў. — Думаю, што ўжо вельмi хутка мы зможам пазнаёмiць вас з адпаведнай распрацоўкай...

Iнтэрактыўная забаўляльная сiстэма — так называецца гэта распрацоўка, якая выконваецца ў НДI ЭВМ па заказе расiйскай кампанii. У перспектыве тут i кiшэнна-далонны камп'ютар-бранзалет з убудаванымi ў яго сродкамi арыентацыi на мясцовасцi, з сувяззю i г.д. У цэлым у калектыву НДI ёсць добры багаж задумак, разлiчаных менавiта на перспектыву. А ёсць перспектыўныя задумкi, ёсць перспектыўныя напрацоўкi — значыць, ёсць i перспектыва далейшага развiцця.

* * *

Праўда, пры ўсiм гэтым нельга не сказаць тут i пра iншае. НДI ЭВМ, як ужо зазначалася вышэй, у самым пачатку нашага матэрыялу, па сутнасцi, стаiць у нашай краiне на вастрыi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, яго дзейнасць адносiцца да высокатэхналагiчных, высокаiнтэлектуальных вiдаў дзейнасцi. I гэта трэба ўлiчваць у поўнай меры. Навукоўцы (а дзейнасць НДI ЭВМ павiнна ў першую чаргу разглядацца менавiта як навуковая) ужо даўно гавораць пра неабходнасць удасканалення сiстэмы фiнансавання навукова-даследчай i iнавацыйнай дзейнасцi. Але пры гэтым на практыцы яны па-ранейшаму больш заклапочаны не тым, каб рухаць прагрэс, а тым, каб выжыць. Той жа НДI ЭВМ у сувязi з неабходнасцю самафiнансавання значна больш займаецца i вытворчасцю распрацаванай прадукцыi. Адпаведныя магчымасцi калектыву па стварэннi сучаснай электроннай тэхнiкi, стварэннi канкурэнтаздольных сродкаў iнфарматыкi стрымлiваюцца i тым фактарам, што некаторы час таму ён з уласнiка сваiх памяшканняў пераўтварыўся ў iх арандатара. А гэта, паводле слоў аднаго з намеснiкаў дырэктара iнстытута, кладзецца нялёгкiм цяжарам на яго фiнансы, а значыць аддаляе i тыя ж добрыя, унiкальныя распрацоўкi.

Іван БАРАНОЎСКІ. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

УНП 100219724.

←Бернд Штанге: Наша мэта — выхад у фiнал Еўра-2012

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика