Суд над журналістам Белсату Іванам Шульгой працягваецца
04.02.2010
—
Новости Общества
13.15 Усіх журналістаў выдалілі з будунку суду,матывуючы тым, што цяпер там перапынак. Аднак сам судовы працэсам над Іванам Шульгой працягваецца. Журналісты чакаюць на вуліцы.
12.40 У судзе Савецкага раёну Менску пачаўся разгляд справы журналіста Белсату Івана Шульгі.
У залю, дзе пачаўся суд, нікога не пусьцілі. У чым абвінавачваюць журналіста дакладна невядома. Справу разглядае судзьдзя Аксана Рэлява.
Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі
Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" быў затрыманы ў Менску 3 лютага пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат.
Каля 15-й гадзіны трое супрацоўнікаў міліцыі ўчынілі спробу ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу "Белсат" у Менску. Адначасова ў кватэры адключылі электрычнасьць. У той час у кватэры былі беларускія журналісты. Міліцыянты затрымалі незалежнага журналіста Івана Шульгу.