Сідорскі: Беларусь разлічвае атрымаць ад Кітая 10 млрд даляраў
На перадвыбарны год Лукашэнка паставіў перад урадам задачу забяспечыць 11-працэнтавы рост эканомікі і павысіць заробкі 40%, да 500 даляраў. Пры звычайнай эканамічнай палітыцы такое немагчыма. Таму прэм"ер-міністра Беларусі Сідорскі прызнаў, што для яе выканання краіне прыйдзецца «прыцягнуць замежныя інвестыцыі». Дадамо: не толькі інвестыцыі, але і крэдыты.
Падобна, што ў 2010 годзе замежная запазычанасць краіны будзе расці рэкорднымі тэмпамі. Пра гэта сведчыць рост апетытаў урада. Летась вялася гаворка аб прыцягненні $5,7 млрд інвестыцый з Кітая. Учора ў Гомелі Сідорскі заяўляе ўжо аб 10 млрд!
Варта адзначыць, што агульная замежная запазычанасць Беларусь вырасла з 5,1 млрд на пачатак 2006 года да прыкладна 21 млрд на пачатак 2010 года. Прычым за адзін 2009 год яна вырасла на 6 мільярдаў. Мяркуючы па «задачах» урада, за 2011 год замежны доўг можа вырасці рэкордна і дасягнуць нават 30 мільярдаў даляраў.