БНБ прапанаваў склад беларускага прадстаўніцтва ў Еўранэсце
04.02.2010 12:52
—
Новости Общества
На паседжанні Рады Беларускага незалежніцкага блоку (БНБ), што адбылося 3 лютага, сярод іншых пытанняў былі разгледжаны прапановы наконт складу беларускага прадстаўніцтва ў Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (Еўранэст).
Рада БНБ лічыць, што Беларусь мусяць прадстаўляць: Аб’яднаная грамадзянская партыя, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Беларуская асацыяцыя журналістаў, БСДП (НГ — «ляўковічаўцы», «Малады Фронт», Партыя БНФ, Партыя БХД, Партыя свабоды і прагрэсу, Партыя «Справядлівы свет» (былая Партыя камуністаў беларуская), Рух «За Свабоду».
Прапанаваны спіс папярэдне ўзгоднены з Еўрапейскай кааліцыяй. Мяркуецца, што кожная арганізацыя вылучыць у «Еўранэст» па адным сваім прадстаўніку.