Месца знаходжаньня затрыманага журналіста невядома
04.02.2010
—
Новости Общества
”Дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да тэлеканалу "Белсат" — гэта чарговая спроба перашкодзіць працы і дыскрэдытаваць незалежных журналістаў”, – заявіла дырэктар тэлеканалу Агнешка Рамашэўска.
”Апошнімі тыднямі ўзмацніўся націск з боку спецслужбаў на журналістаў тэлеканалу. Сочым за лёсам нашага калегі журналіста Івана Шульгі, затрыманага сёньня міліцыяй, і прыкладзем усе намаганьні для яго вызваленьня. Запэўніваем нашых гледачоў, што націск з боку ўладаў не паўплывае на нашу журналісцкую пазыцыю. Мы і надалей будзем несьці праўдзівую інфармацыю жыхарам Беларусі", — цытуе Рамашэўскую прэс-служба "Белсату".