Агнешка Рамашэўская: Гэта спроба перашкодзіць працы і дыскрэдытаваць

Источник материала:  
03.02.2010 18:52 — Новости Общества

Міліцэйскі налёт на мінскі офіс Белсата каментуе дырэктарка тэлеканала.

«Мы лічым што сённяшнія дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні тэлеканалу „Белсат“ — гэта чарговая спроба перашкодзіць працы і дыскрэдытаваць незалежных журналістаў, адзначыла Агнешка Рамашэўская-Гузы. Сочым за лёсам нашага калегі — журналіста Івана Шульгі, затрыманага сёння міліцыяй, — і прыкладзем усе намаганні для яго вызвалення.

Варта адзначыць таксама, што апошнімі тыднямі ўзмацніўся ціск з боку спецслужбаў на журналістаў тэлеканалу.

Запэўніваем нашых гледачоў, што ціск з боку ўладаў не паўплывае на нашую журналісцкую пазіцыю. Мы і надалей будзем несці праўдзівую інфармацыю жыхарам Беларусі.

Выказваем падзяку калегам з іншых сродкаў масавай інфармацыі за прафесійную салідарнасць».

←Депутат Глаз предлагает отменить отсрочку от призыва в армию для всех студентов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика