Храмы Беларусі ў выкананні юных мастакоў народнай мастацкай студыі «Раніца»

Источник материала:  
01.02.2010 19:39 — Новости Общества
Храмы Беларусі ў выкананні юных мастакоў народнай мастацкай студыі «Раніца»

Экспазіцыя адкрылася ў сталічным Доме прэсы, а хутка адправіццца па гарадах краіны. Дзіцячыя работы ацанілі не толькі наведвальнікі, але і прадстаўнікі духавенства. Лепшыя работы сталі ілюстрацыяй да адмысловага каляндару.

За дваццаць год творчасці студыя дала пуцёўку ў жыццё некалькім дзесяткам таленавітых мастакоў. Разам з дзецьмі малююць і іх бацькі. Творчая суполка натхняе на цікавыя ідэі. Так, маці юных майстроў пэндзля з'ядналіся ў песенны калектыў «Каханачка». А ўвесь рэпертуар ансамбля – таксама плады уласнай творчасці.

Рэкордная колькасць ападкаў выпала ў Мiнскай вобласці за мінулыя суткі

Снежны пласт на метэастанцыі Нарач склаў 46 сантыметраў! Апошні раз нябёсы так «расшчодрыліся» 6 год таму. Снегапады на Беларусь прынёс Міжземнаморскі цыклон. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі, на Міншчыне ўведзены план «Надвор'е». Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць дарожныя, ратавальны службы, Дзяржаўтаінспекцыя. Дарэчы, дарожная абстаноўка на гэтыя выхадныя ў рэгіёне была надзвычай напружанай. 12 аварый, 2 чалавекі загінулі, 14 – паранены. Адзначаецца і рэзкі ўсплёск дробных ДТЗ. Калі ў звычайны дзень іх рэгіструюць каля 20, то зараз – больш за сто.

На Міншчыне адключэнняў току ў сувязі з наліпаннем снегу на правады не зафіксавана

Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленнні МНС. Як патлумачылі спецыялісты, тэмпература паветра – высокая, і снег паспявае таяць. Аднак, ратавальнікі рэгіёна без працы не засталіся. Так, у Лагойску прыйшлося ліквідаваць аварыю на водазаборы. Там быў пашкоджаны электракабель, і горад застаўся без халоднай вады.

За выхадныя ў вобласці было зарэгістравана і 15 пажараў. У Мачулішчах ледзьве не згарэла сям'я. Па прычыне кінутай ў смецце цыгарэты. Добра што, гаспадыня дома паклапацілася пра пажарны апавяшчальнік – устанавіла яго летам. Прыбор папярэдзіў жыльцоў пра небяспеку.

Сталі вядомымі имёны лепшых ратавальнікаў

Мінскае абласное ўпраўленне МНС і Салігорскі райддзел па надзвычайных сітуацыях прызнаны лепшымі ў краіне па выніках мінулага года. За «выдатную» службу ратавальнікі – і не толькі салігорскія – атрымалі новую тэхніку.

Арганізацыі вобласці пераходзяць на мясцовыя віды паліва

Так, на Нясвіжчыне трэць устаноў культуры «грэюцца» дровамі. Дзякуючы чаму, летась зэканомілі больш за 4 мільёны рублёў. Выгадна. Таму сёлета нясвіжскія камунальнікі павялічылі заданне па нарыхтоўцы паліва – назапасілі 230 тон брыкета і 90 кубоў дроў.

Сетку мабільных службаў быту пашыраюць у краіне

Сёння ў Беларусі паслугі аказваюць больш трыццаці бытавых комплексаў на колах. У адмысловым аўтобусе – прадугледжана ўсё. Ад месца для цырульніка і швяі – да гандлёвага аддзела. Асаблівым попытам мабільныя бытавыя паслугі карыстаюцца ў аддаленых вёсках. Раз на месяц «спецмашына» выязджае «на заказы».

На Міншчыне ўзмацняюць кантроль за кіроўцамі маршрутных таксі

Толькі летась супрацоўнікі транспартнай інспекцыі выявілі каля васьмісот парушэнняў. Складзена 600 пратаколаў. Адсутнасць пуцявых лістоў, неналежны стан транспартных сродкаў, правоз пасажыраў звыш нормы – самае «набалелае». Ды і культура маршрутнікаў – па–ранейшаму – жадае лепшага.
Курс на аздараўленне ўзялі дашкольныя ўстановы адукацыі Міншчыны

У кожным з сямі соцень дзіцячых садкоў – свае праграмы. Спорт, фізіяпрацэдуры, вітамінізацыя і здаровае харчаванне. Простыя спосабы загартаваць цела і павысіць імунітэт. У выніку, на «вірусны кручок» дзеці трапляюцца радзей.

Выстава твораў народных майстроў адкрылася ў Валожынскім цэнтры дзіцячай творчасці

Своеасаблівую творчую справаздачу прадставілі выкладчыкі і навучэнцы самадзейных гурткоў і школаў рамёстваў. Пераможцы абласных і рэспублікаснкіх конкурсаў прывезлі больш за тысячу твораў мастацтва – са скуры, саломкі, лёну і іншых прыродных матэрыялаў.

←Выход в эфир программы «Давай поженимся!» на ОНТ отложен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика