Даляр - 2895!
01.02.2010 11:48
—
Новости Общества
Бюджэтны крызіс у Грэцыі працягвае абвальваць еўра. Па выніках таргоў на беларускай валютна-фондавай біржы еўрапейская валюта патаннела на 16 рублёў і цяпер каштуе 4 020,58 рубеля.
Курс даляра на заўтра складзе 2895 рублёў. Амерыканская валюта падаражэла яшчэ на 5 рублёў. Такім чынам даляр абнаўляе рэкордны максімум па выніках трох таргоў запар.
У абменніках амерыканскія грошы сёння можна купіць за 2915-2950 рублёў.