Беларусь зняла абмежаванні на аздараўленне дзяцей за мяжой

Источник материала:  
01.02.2010 11:08 — Новости Общества

Беларусь адмяніла абмежаванні пры накіраванні дзяцей на аздараўленне ў замежныя дзяржавы, з якімі заключаны міжнародныя дагаворы, па ўзросту і колькасці выездаў у адну і тую ж замежную дзяржаву.

Адпаведны ўказ №59 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 студзеня.

Да падпісання гэтага дакумента на аздараўленне за мяжу ў тыя дзяржавы, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дамовы да 1 кастрычніка 2008 года,

накіроўваліся дзеці ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў, а ў замежных дзяржавах, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы пасля 1 кастрычніка 2008 года, маглі прайсці аздараўленне дзеці ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.

Акрамя таго, былі ўстаноўлены абмежаванні па колькасці выездаў дзяцей на аздараўленне (не больш як тры разы ў адну і тую ж замежную дзяржаву), за выключэннем замежных дзяржаў, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы да 1 кастрычніка 2008 года.

←В Беларуси отцензурировали программу «Большая разница»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика