«Малады фронт» пераабраў кіраўніцтва

Источник материала:  
31.01.2010 22:44 — Новости Общества

На з’ездзе «Маладога фронту», што прайшоў 30 студзеня ў Мінску, былі абраныя старшыня і намеснікі старшыні арганізацыі, якая афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі.

Старшынём арганізацыі быў пераабраны Зміцер Дашкевіч: за яго кандыдатуру прагаласавала 80,2% заснавальнікаў МФ.

На пасады намеснікаў старшыні «МФ» былі прапанаваныя кандыдатуры 5 чалавек. Усе прэтэндэнты, а менавіта: Мікола Дземідзенка (рэгіянальны напрамак), Алесь Кіркевіч (патрыятычна-спартовы кірунак), Наста Палажанка (рэгіянальны кірунак), Таццяна Шапуцька (інфармацыйна-міжнародны кірунак) і Іван Шыла (адукацыйна-міжнародны напрамак) прайшлі.

З’езд зацвердзіў папярэдні план дзеянняў намеснікаў старшыні «Маладога фронту» і шэраг новых кампаніяў: па далучэнні Беларусі да Балонскага працэсу, ратыфікацыі Беларуссю Еўрапейскай алкагольнай хартыі і інш.

Акрамя таго, была зацверджана стратэгія «Маладога фронту» пад назвай «Новае пакаленне».

МФ будзе рабіць чарговую, шостую, спробу рэгістрацыі.

←Индийский образовательный центр на базе Парка высоких технологии в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика