З панядзелка Беларусь зноў накрыюць моцныя снегапады

Источник материала:  
29.01.2010 15:14 — Новости Общества

Атлантычны цыклон, які прынёс у Беларусь снегапады, паступова губляе былую моц ды ссоўваецца ў бок Латвіі,

паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

За мінулыя суткі вышыня снежнага покрыва падрасла на 2‑8 см, і зараз яна складае ад 9 да 32 см. У Мінску яна складае 25 см.

Прыкметна аслабелі маразы — да мінус 2—10 градусаў.

У найбліжэйшыя выхадныя дні пад уплывам чарговага атлантычнага цыклону і атмасферных франтоў, што сунуцца з Заходняй Еўропы, у Беларусі захаваецца па‑сапраўднаму зімовае надвор’е. У многіх раёнах пройдзе снег.

У суботу, 30 студзеня, месцамі з мяцеліцай. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўсходні, умераны, 30 студзеня — парывісты.

Тэмпература паветра ў ноч на 30 студзеня складзе 5—11 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе пры праясненнях — да мінус 14 градусаў. Суботнім днём прагназуецца мінус 2—8 градусаў.

У ноч на нядзелю, 31 студзеня, тэмпература паветра істотна не зменіцца і складзе мінус 4--11 градусаў. Днём чакаецца ад 1 да 7 градусаў марозу.

У першы дзень лютага прагназуецца пагаршэнне ўмоў надвор’я ў Беларусі пад уплывам чарнаморскага цыклону.

На большай частцы краіны чакаюцца працяглыя моцныя снегапады і завеі, на дарогах ўтворацца снежныя заносы. На усходзе пройдзе мокры снег. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад нуля градусаў на ўсходзе да мінус 7 градусаў на захадзе краіны.

У далейшым чакаецца няўстойлівае надвор’е:

час ад часу будзе ісці снег, у начныя гадзіны тэрмометры пакажуць мінус 7‑14 градусаў, пры праясненнях да мінус 15‑18 градусаў. Дзённая тэмпература будуць вагацца ад мінус 1 градуса да мінус 8, месцамі да 12 градусаў ніжэй за нуль.

←Прокуратура Таиланда продлила нахождение под стражей задержанного в декабре экипажа Ил-76.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика