Умовы ўступнай кампаніі ў ВНУ і ССНУ сёлета істотна не зменяцца

Источник материала:  
29.01.2010 14:36 — Новости Общества

Паведаміў 29 студзеня журналістам падчас выніковай калегіі Міністэрства адукацыі міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў.

Паводле яго слоў, уступная кампанія будзе »больш камп’ютэрызавана» ў параўнанні з мінулым годам, кантрольныя лічбы прыёму не зменяцца. Разам з тым Радзькоў адзначыў, што Мінадукацыі »заўсёды прапануе свае паслугі для жадаючых атрымаць рабочыя спецыяльнасці». Міністр паведаміў, што за апошнія тры гады ў Беларусі на 32 тыс. павялічаны прыём у прафесійна‑тэхнічныя вучылішчы, пры гэтым колькасць выпускнікоў школ не павялічылася. »Нам удалося прыцягнуць да адукацыі практычна кожнага выпускніка», — заўважыў ён.

Выступаючы з дакладам на калегіі, Радзькоў паведаміў, што ў Беларусі вядзецца работа па распрацоўцы новай праграмы развіцця прафтэхадукацыі і вышэйшай школы. «Мы будзем шырэй практыкаваць увядзенне ў ВНУ англамоўнай адукацыі», — зазначыў ён. Ён нагадаў, што ў 2009 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі быў адкрыты першы англамоўны паток.

У ліку праблем міністр назваў знос лабараторна‑тэхнічнага абсталявання ў ВНУ і ССНУ, нізкую забяспечанасць студэнтаў інтэрнатамі, ажыятаж у апошні дзень прыёму дакументаў у навучальныя ўстановы.

Паводле звестак Мінадукацыі, у 2009 годзе студэнтамі ВНУ ўсіх форм уласнасці сталі 97,8 тыс. чалавек (91,4 тыс. — у 2008 годзе). Прыём ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі склаў 58,8 тыс. чалавек (54 тыс. — у 2008 годзе).

←Налоговики усилят борьбу с "конвертами"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика