Кастрычнiцкая стане Прэзiдэнт-гатэль

Источник материала:  

Кiраванне рэканструкцыяй гасцiнiцы "Кастрычнiцкая", якая знаходзiцца ў цэнтры сталiцы па вулiцы Энгельса, даверана адмiнiстрацыi гатэля "Мiнск".

І гэта ўзважанае рашэнне. Па-першае, за плячыма дырэкцыi складаная рэканструкцыя гатэля "Мiнск". На яго базе наладжана павышэнне квалiфiкацыi персаналу iншых гасцiнiц, тут праходзяць практыку навучэнцы навучальных устаноў, якiя рыхтуюць кадры для сферы сэрвiсу: гатэляў, турбiзнэсу, рэстаранаў i кавярняў. Па-другое, менеджмент "Мiнска", аднаго з лепшых гатэляў краiны, за апошнiя гады дэманструе выдатныя вынiкi ў гасцiнiчным бiзнэсе. Дастаткова сказаць, што "Мiнск" неаднаразова выходзiў пераможцам у штогадовым мiжнародным конкурсе "Лiдары турiндустрыi": "Срэбная карона" (2004 г.), "Залатая карона" (2005 г.), "Плацiнавая карона" (2006 г.), "Дыяментавая зорка" (2007 г.). Гатэль таксама лаўрэат прэмii Урада Беларусi за дасягненнi ў галiне сэрвiсу.

Таму багаты досвед першага ў Беларусi гатэля катэгорыi "чатыры зоркi", калi яго персаналу даводзiлася ўводзiць у практыку абслугоўвання высокiя мiжнародныя стандарты, вырашана выкарыстаць на рэканструкцыi "Кастрычнiцкай". Аб маштабах ператварэнняў гэтай у многiм ужо звычайнай па ўзроўнi сэрвiсу гасцiнiцы ў "Прэзiдэнт-гатэль" катэгорыi "пяць зорак", можна меркаваць хоць бы па тым факце, што, згодна з умовамi конкурсу плануецца прыцягнуць замежных крэдытных рэсурсаў для фiнансавання рэканструкцыi аб'екта на суму да 100 млн долараў ЗША.

Дырэктар "Мiнска" Мiкалай Жураўскi кажа, што рэканструкцыю плануецца правесцi за 24 месяцы з моманту пачатку работ. Свае цяперашнiя клопаты ён параўноўвае з пачаткам рэканструкцыi самога гатэля "Мiнск" у сакавiку 2001 года, калi шмат хто сумняваўся ў поспеху стварыць на праспекце Незалежнасцi гасцiнiцу такога высокага класа. Атрымалася. Атрымаецца i з рэканструкцыяй "Кастрычнiцкай", упэўнены дырэктар.

Леанiд Тугарын.

←В поисках утраченного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика