Самыя патрэбныя і ашчадныя пакупкі мінскіх уладаў – 2010
Бюджэт Мінска на 2010 год складае каля $2 мільярдаў. Яго можна без іроніі назваць сацыяльным — больш за 40% выдаткаў пойдзе на адукацыю, ахову здароўя, культуру і спорт.
Напрыклад, адукацыя запатрабавала $385 мільёнаў (19% бюджэта), на ахову здароўя амаль столькі ж, $381 мільён. Мінская культура разам з мінскім спортам ацэньваюцца ў $76 мільёнаў (4%).
Варта ўдакладніць, што выдаткі на міліцыю, армію і КДБ вылічваюцца з рэспубліканскага бюджэта і на мясцовым узроўні не ўлічваюцца.
Ад агульнага — да прыватнага
Цікавасць уяўляе спіс «невытворчага абсталявання і прадметаў працяглага выкарыстання». Праўда, ён мае відавочны недахоп для дэталёвага аналізу. Дзесяткі пакупак уключаюцца ў адну лічбу. Напрыклад, Мінгарыканкам замовіў сабе кампутары, наборы мэблі, дываны, маршрутызатар, сервер рэзервовага капіравання, кампутарную інфармацыйную сістэму, сканеры, жалюзі ў ратушу,
Але сустракаюцца і больш зразумелыя сітуацыі. Адміністрацыя Першамайскага раёна не стала прасіць у бюджэтнага Дзеда Мароза доўгі спіс падарункаў. Лаканічна і проста — патрэбныя кампутар (1 шт.), кандыцыянер (1 шт.) і ксеракс (таксама 1 шт.). У выніку на тры пакупкі выдзеленыя 20 мільёнаў рублёў ($7 тысяч).
Няхітрыя падлікі — кандыцыянеры у
Юнацкі камбайн
Але што праблемы чыноўнікаў у параўнанні з тым, як пакутуе хакейны клуб
Трывала прыкруціўся да сталічнага бюджэта футбольны клуб «Мінск». Апроч звычайнай спонсарскай дапамогі, яго збіраюцца і адрамантаваць, і замяніць вентыляцыю, і нават давесці да ладу тамбур. Агульны кошт рамонтных прац — $210 тысяч.
План на год — $21 мільён штрафаў
Калі ўжо гаворка зайшла пра напаўненне бюджэта, можна адзначыць экстрасенсорныя навыкі чыноўнікаў. Напрыклад, яны загадзя ведаюць, што штрафаў будзе сабрана на $21 мільён. Псіхалагічныя здольнасці да вядзення перамоў даюць гарантыю, што ахвяраванняў будзе атрымана на $460 тысяч — ні больш, ні менш.
Колькі слоў пра прыярытэты Мінгарвыканкама. Суседнімі радкамі ў ім ідуць выдаткі на рэстаўрацыю