Вежа пры камяніцы Нясвіжскага палаца атрымае першапачатковы выгляд

Источник материала:  
28.01.2010 22:36 — Новости Общества
Вежа пры камяніцы Нясвіжскага палаца атрымае першапачатковы выгляд

Паводле гісторыкаў, сучасная версія збудавання «не вяжацца» з агульным відам палацава-паркавага ансамбля.

Паводле архіўных звестак, вежа завяршалася купалам, агляднай пляцоўкай і флюгерам. Пры яе аднаўленні, спецыялісты спасылаліся на копію гравюры з кнігі Агінскага. А выява гэта – недакладная. Па выніках больш дасканалага вывучэння дакументаў, было вырашана вежу перарабіць.


Беларусь засыпае снегам

На Міншчыне вышыня снежнага покрыва ўзрасла ў сярэднім на 10 сантыметраў. Дарожнікі вымушаны працаваць кругласутачна. На расчыстку шляхоў у рэгіене вывелі больш за сто адзінак тэхнікі. Аператыўна рэагаваць на капрызы надвор'я спецыялістам дазваляюць 30 дарожна-вымяральных станцый – яны ўстаноўлены на асноўных трасах рэгіена.


Неспрыяльныя ўмовы надвор'я выклікалі ўсплеск дарожнай аварыйнасці

Заносы, перакульванні – у «топ-лісце» здарэнняў. Буйная аварыя – у Салігорскім раене. Там у лабавым сутыкненні загінулі 2 чалавекі, яшчэ двое – у рэанімацыі.


Выратавальнікі вобласці заклікаюць да выканання тэхнікі бяспекі падчас эксплуатацыі ацяпляльных агрэгатаў

Так, за апошнія дзесяць дзен па прычыне грэбвання элементарнымі правіламі карыстання пячным і электраабсталяваннем у вобласці зафіксавана больш за 40 пажараў. Зараз на Міншчыне праходзіць дэкаднік бяспекі. І спецыялісты, перш за ўсе, звяртаюць увагу на прыватны сектар. Паводле дадзеных, там рэгіструецца да 80% усіх надзвычайных сітуацый.


У сталічнай вобласці завяршыўся другі этап вакцынацыі супраць грыпу

Прышчапілі ў рэгіене каля 80 тысяч чалавек. Зараз спецыялісты прагназуюць новую хвалю эпідэміі. У 2009 годзе Беларусь перажыла два пад'емы захворваемасці. Першы – са студзеня па сакавік, другі – які запомніўся небывалым «лекавым ажытаяжам» – з кастрычніка па лістапад. Паводле спецыялістаў, усяго ў краіне за сезон грыпам перахаварэла больш мільена чалавек.


Абласная камісія па выбарах мясцовых Саветаў дэпутатаў створана на Міншчыне

У яе складзе – 13 чалавек, у тым ліку 6 прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый. 2 чалавекі–дзяржслужачыя, няма суддзяў, пракурорскіх работнікаў, кіраўнікоў выканаўчых органаў – усе, як таго патрабуе заканадаўства. Згодна з выбарчым кодэксам, абласная камісія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў ствараецца не пазней, чым за 85 дзен да галасавання.


Літоўскія інвестары рэалізуюць буйны праект у Валожынскім раене

Каля паселка Ракаў пачнуць будаваць транспартна-лагістычны цэнтр. Гэта будзе адзін з 13 лагістычных комплексаў, якія ўзвядуць на Міншчыне да 2014 года. Літоўскія бізнесмены гатовы ўкласці ў яго паўтара мільена долараў. Пакуль работы – на стадыі падрыхтоўкі каштарыснай дакументацыі. Агульны кошт праекта – 30 мільярдаў рублеў. З запускам лагістычнага цэнтра працу атрымаюць 120 чалавек.


Аб'емы будаўніцтва на Уздзеншчыне выраслі амаль напалову

Каля трох тысяч «квадратаў» жылля здалі ў рэгіене летась. Прычым, «прыбаўляе» не толькі горад, але і веска – тут узвялі 30 аднакватэрных дамоў. Нарошчванне будаўніцтва патрабуе дадатковай рабочай сілы – спецыялістаў сталі прыцягваць з суседніх раенаў. Развіваецца на Уздзеншчыне і індывідуальнае будаўніцтва. Жыхары раена, і не толькі, набываюць зямельныя ўчасткі і ўзводзяць уласнае жылле.


Дом-музей Яўгена Ждана ў Нясвіжскім раене адзначае першы юбілей – 5 год

Яўген Ждан – жывапісец, графік, тэатральны мастак. Хоць даўно ўжо жыве і працуе ў сталіцы, на малую радзіму – не забываецца. 10 год таму творца пачаў збіраць матэрыял для аўтарскай галерэі. Самастойна прыдумаў дызайн пакояў, падабраў экспазіцыю з 200 работ. І вось – у Снове з'явілася свая мастацкая адметнасць.

←Февраль снова принесет в Беларусь сильные снегопады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика