Кардынал Казімір Свёнтэк — адзін з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце

Источник материала:  
28.01.2010 13:17 — Новости Общества

Адным з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце з’яўляецца Казімір Свёнтэк, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі.

Кардынал Казімір Свёнтэк — адзін з трох найстарэйшых кардыналаў у свеце

21 кастрычніка 2009 г. беларускаму іерарху споўнілася 95 год.

На сённяшні дзень у Калегію кардыналаў уваходзяць 182 члены. 111 з іх не дасягнулі 80‑гадовага ўзросту і маюць права выбару Папы. Пры гэтым 81 з іх тытул кардынала быў нададзены Янам Паўлам ІІ, а 30 — Бэнэдыктам XVI. Сярод тых, каму ўжо 80 і больш гадоў, 4 былі пакліканы да біскупскага служэння папам Паўлам VI, 61 — Янам Паўлам ІІ і 6 — яго наступнікам.

Найстарэйшымі кардыналамі з’яўляюцца Пауль Аўгустын Майер, бэнэдыктынец з Германіі (23 мая 1911 г.), італьянец Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк (21 кастрычніка 1914 г.).

Самымі малодшымі кардыналамі з’яўляюцца Пэтэр Эрдо з Венгрыі (25 чэрвеня 1952 г.) і француз Філіп Хаўер Крысціян Ігнацый Барбарэн (17 кастрычніка 1950 г.). Варта нагадаць, што кардынал Філіп Барбарэн у чэрвені 2009 г. прабываў з візітам у нашай краіне па запрашэнні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Кардынал Казімір Свёнтэк — гэта асоба, з якой асацыіруецца адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Святарскае служэнне Казіміра Свёнтка заўсёды адзначалася незгасальнай энергіяй, самаадданасцю і ахвярнасцю.

Наданне ў 1994 г. Казіміру Свёнтку кардынальскай годнасці было прызнаннем

заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры. Пазней, 27 верасня 2004 г., Святы Айцец Ян Павел ІІ уручыў беларускаму іерарху спецыяльную ўзнагароду «Fidei testis» («Сведка веры»), прысуджаную Інстытутам Паўла VI.

←К выходным в Беларуси потеплеет, но будет мести

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика