Беларускімі гатэлямі цікавяцца расійскія інвестары
Расійская кампанія Amaks Hotels&Resorts набыла кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» у аднайменным беларускім горадзе. Паведамляе сайт www.amaks-hotels.ru
Гатэль «Бабруйск» |
Генеральны дырэктар кампаніі Дзмітрый Златкін паведаміў, што яго цікавіць гатэльны рынак Беларусі. І ён мае намер набыць яшчэ некалькі аб’ектаў у нашай краіне. Ужо заключаны пагадненні аб удзеле ў прыватызацыі з адміністрацыямі Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Кантрольны пакет акцый гатэля «Бабруйск» Amaks Hotels&Resorts абышоўся ў 33 млн расійскіх рублёў. Акрамя гэтага кампанія павінна інвеставаць яшчэ 60 млн.
Пасля рэканструкцыі адзін корпус гатэля стане 3-зоркавым, а другі — 4-зоркавым.
Amaks Hotels&Resorts — гэта буйная кампанія, якая валодае сеткай гатэляў па ўсёй Расіі (Азоў, Белгарад, Казань, Тамбоў, Уладзімір, Уфа). Выхад на беларускі рынак стаў яе першым замежным грашовым укладаннем.