Куляшоў: Каб не было доказаў віны Аўтуховіча, справу б у суд не перадалі
28.01.2010 14:17
—
Новости Общества
Міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў паведаміў, што крымінальная справа супраць Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі будзе разглядацца ў Вярхоўным судзе ў адкрытым рэжыме.
«Калі б не было аб’ектыўных доказаў іхняй віны, то ніхто б не ўзяў на сябе смеласць перадаваць справу ў суд», — сказаў А.Куляшоў.
Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца за кратамі ад 8 лютага. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракта супраць тагачаснага старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко. Дата пачатку судовага працэсу яшчэ не прызначаная.