У Міханавічах пахавалі апошняга беларуса, які прымаў удзел ў сустрэчы амерыканскіх і савецкіх салдат на Эльбе

Источник материала:  
27.01.2010 18:20 — Новости Общества
У Міханавічах пахавалі апошняга беларуса, які прымаў удзел ў сустрэчы амерыканскіх і савецкіх салдат на Эльбе

Аляксандр Сафронавіч Сільвашка — ураджэнец Кіеўскай вобласці — паўжыцця пражыў у Клецкім раёне.

Тэмпературны мінімум зарэгістраваны ў ноч з 26 студзеня на Міншчыне – мінус 29!

Праўда, гэта яшчэ не рэкорд. Рэкорд быў у 1940 годзе, калі слупок тэрмометра на паўночным захадзе вобласці апусціўся да 39 градусаў.

Сёлетнія маразы не лепшым чынам могуць адбіцца на стане азімых. Абароніць расліны дастатковае снежнае покрыва. Яго таўшчыня на палетках Міншчыны – ад 10 да 25 сантыметраў. Гэтага «хопіць», каб культуры адчувалі сябе «добра». Праўда, некаторы «снежны дэфіцыт» — на Валожыншчыне і ў Вілейскім раёне, але спецыялісты спадзяюцца, што азімыя паспелі «загартавацца» і вытрымаюць «марозны націск».

Маразы прымусілі перайсці на ўзмоцнены рэжым працы жыллёва-камунальную гаспадарку вобласці. Пакуль надзвычайных сітуацый не зарэгістравана. На прадпрыемствах ЖКГ кругласутачна дзяжураць аварыйна-рамонтныя брыгады, і калі што — аператыўна ліквідуюць паломку. Акрамя таго, у распараджэнні камунальнікаў 3 мабільныя кацельні. Іх можна падключыць у выпадку надзвычайнага здарэння. Няма праблемаў і з палівам. Яго запас ў вобласці дастатковы.

Аварыйнымі выдаліся мінулыя суткі на дарогах вобласці

7 буйных ДТЗ з пацярпелымі зарэгістравана ў рэгіёне.

Зімовыя забавы скончыліся трагічна ў Жодзіне. 6 гадовы хлопчык на санках выляцеў на дарогу і трапіў пад машыну. На шчасце, абыйшлося. Кіроўца паспеў адрэагаваць —з невялікімі траўмамі пацярпелы ў бальніцы.

Першы этап мадэрнізацыі завяршылі на Хатаўскім спіртзаводзе Стаўбцоўскага раёна

Замянілі абсталяванне, прывялі да ладу адміністрацыйныя і вытворчыя памяшканні, адрамантавалі зернесклады. У выніку выраб высокаградуснага прадукту павялічылі ўдвая.

На чарзе другі этап рэканструкцыі. У планах — будаўніцтва высокатэхналагічнага сховішча для збожжа. Распрацаваны і інвестпраект на будаўніцтва біягазавай ўстаноўкі. Энергію тут будуць выпрацоўваць з адыходаў вытворчасці.

Пакуль жа так званую барду спрабуюць прадаць насельніцтву і сельгаспрадпрыемствам. Праўда, аб'ёмы рэалізацыі невялікія. Гаспадаркі набываць высокабялковую кармавую дабаўку для жывёлаў не спяшаюцца.

Амаль паўтара мільёны тон малака атрымалі летась жывёлаводы Міншчыны

А ў Нясвіжскім раёне паставілі новы рэкорд. Ад кожнай каровы тут атрымалі больш за 7 тысяч кілаграмаў малака. І гэта лепшыя лічбы ў Беларусі.

Малочны лідэр — агракамбінат «Сноў». 9 тысяч літраў тут даілі яшчэ летась. Дасягнуць такіх паказчыкаў атрымалася дзякуючы належнай кармавой базе, добрай селекцыі і мадэрнізацыі вытворчасці.

Дом механізатара адкрылі на Уздзеншчыне

Будынак сельгаспрадпрыемства «Першая вясна» нагадвае гасцінічны комплекс. Сауна з душавымі і басейны – усё для камфорту працаўнікоў. На другім паверсе – адміністрацыя гаспадаркі. Не забываюць тут і пра вытворчыя аб'екты. На ўсіх фермах абуладкаваны бытавыя памяшканні. Будуецца і новы жывёлагадоўчы комплекс на 200 галоў. Абнаўленне, вядома, патрабуе немалых фінансаў. Толькі на дом механізатара пайшло больш за трыста мільёнаў рублёў.

Пластычныя аперацыі пачалі рабіць на Уздзеншчыне

Паслугу аказваюць на базе раённай бальніцы. Жадаючыя змяніць сябе адным рухам скальпеля, трапляюць у рукі Канстанціна Глебкі, аднаго з першых выпускнікоў беларускай школы пластычнай хірургіі. Пратэзіраванне малочных залоз, падцяжка грудзяў і нават карэкцыя вушэй – у спісе «пластычных» паслуг

У Міханавічах пахавалі апошняга беларуса, які прымаў удзел ў сустрэчы амерыканскіх і савецкіх салдат на Эльбе

Аляксандр Сафронавіч Сільвашка — ураджэнец Кіеўскай вобласці — паўжыцця пражыў у Клецкім раёне.

Сустрэча войскаў саюзнікаў на Эльбе мела вырашальны вынік для перамогі над фашыстамі. Менавіта падчас перамоваў 25 красавіка 1945 года быў зроблены знакаміты фотаздымак Уільяма Робіртсана і Аляксандра Сільвашкі, якія паціскалі адзін адному рукі.

Рэгіянальны конкурс памяці вядомага баяніста Анатоля Новікава сабраў ў Жодзіне музыкантаў з усіх раёнаў Міншчыны

У гонар выкладчыка Жодзінскай музычнай школы, лаурэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў на музычным рынгу пазмагаюцца каля 200 чалавек. Салісты і ансамблі дзіцячых школ мастацтваў рэгіёна прадставяць гледачам лепшыя нумары. Пераможцаў фестывалю вызначыць прафесійнае журы.

←Витебский милиционер сделает «шаг навстречу» в каждый дом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика