Алесь Міхалевіч пачынае прэзідэнцкую кампанію

Источник материала:  
27.01.2010 14:35 — Новости Общества

Алесь Міхалевіч пачынае прэзідэнцкую кампанію

У сераду, 27 студзеня, аб пачатку сваёй прэзідэнцкай кампаніі мае афіцыйна абвясціць палітык Алесь Міхалевіч. За год да выбараў ён стане першым апазіцыянерам, які кідае выклік Лукашэнку.

Міхалевіч мае разгалінаваную геаграфію прыхільнікаў. Яны ёсць не толькі ў сталіцы, але і ў малых гарадах, такіх, як Горкі, Светлагорск, Белаазёрск.

Палітык таксама мае добрыя сувязі ў Еўропе.

Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч яшчэ не вызначыўся са сваім удзелам у прэзідэнцкай кампаніі,

таму Міхалевіч гатовы стаць галоўным кандыдатам на выбарах ад нацыянальна‑дэмакратычных сілаў.

Вылучэнне Міхалевіча — гэта заяўка на лідэрства ў апазіцыі на наступныя гады.

Галоўныя плюсы Міхалевіча — гэта маладосць і мабільнасць.

На з’ездзе Партыі БНФ палітык абяцаў, што подпісы за яго будуць збіраць людзі, якія раней не былі ў палітыцы.

Зміцер Панкавец

Алесь Міхалевіч. Нар. у 1975. Ён з сям’і навукоўцаў. Быў адным з першых выпускнікоў Коласаўскага ліцэя. Скончыў БДУ па спецыяльнасці паліталогія, праходзіў стажыроўкі ў Варшаве і Оксфардзе. Быў заснавальнікам Задзіночання беларускіх студэнтаў, доўгі час знаходзіўся ў Партыі БНФ. Быў дэпутатам Пухавіцкага райсавета. Жанаты, мае дзвюх дачок.

←Милиция Минска советует владельцам БМВ и Мерседесов "раскошелиться "на сигнализацию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика