Турмы Міністэрству юстыцыі перадаваць не будуць
27.01.2010 13:09
—
Новости Общества
Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў на прэс‑канферэнцыі 27 студзеня паведаміў, што на сённяшні момант не разглядаецца пытанне перадачы турмаў у юрысдыкцыю Міністэрства юстыцыі.
Яшчэ два гады назад Галаванаў усур’ёз разважаў над такой магчымасцю. Турмы знаходзяцца ў юрысдыкцыі Мін’юсту амаль ва ўсіх краінах СНД.
Тым не менш, Галаванаў падкрэсліў, што апошнім часам назіраецца адваротны працэс. Напрыклад, у Кыргызстане турмамі зноў апякуецца МУС.
ЗП