Ах, Парыж...

Источник материала:  

Ах, Парыж...У музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Ілоны Касабукi. Мастачка прадэманстравала працы, створаныя ёю падчас стажыроўкi ў Парыжы.

Намеснiк старшынi беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сiтнiца адзначыў неверагодную працаздольнасць Iлоны. За два месяцы, праведзеныя ў Францыi, яна здолела выставiць больш за сорак твораў!

— Больш за тое, — кажа спадар Сiтнiца, — у Iлоны зайздросны густ i яна ўмее iм распарадзiцца — трапна i выразна. Яе жывапiсныя творы настолькi вытанчаныя, настолькi цёплыя, шчымлiвыя i шчырыя, што не могуць не выклiкаць пачуцця захаплення яе талентам, працавiтасцю ды ўвогуле жаноцкай вабнасцю i прыгажосцю. Калi ў нас i ёсць нацыянальнае багацце, то, у першую чаргу, гэта нашы жанчыны, такiя, як Iлона Касабука.

Марыя ЖЫЛIНСКАЯ, фота аўтара.

←В науке нет широкой столбовой дороги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика